Главная » Новости » Лента новостей

Зямля клопат любіць

277

Аб гэтым ведаюць усе аграрыі, нацэленыя на поспех і добры ўраджай.

Не паспела скончыцца ўборачная кампанія, а дзятлаўскія хлебаробы ўжо робяць добры зачын на наступны ўраджай. Аб тым, што сёння адбываецца ў палях, расказаў загадчык участка № 2 “Таркачы” ААТ “Граніт-Агра” Дзмітрый Грыцук.

– Дзмітрый Дзмітрыевіч, з якім вынікам фінішыравала жніво на ўчастку і што адбываецца цяпер?

– Завяршылі сезон дастойна, своечасова ўбралі ўсе культуры з сярэдняй ураджайнасцю 33 цэнтнеры з гектара, найбольшую ўраджайнасць у 50 цэнтнераў з гектара паказала азімая пшаніца. У дадзены момант ідзе ворыва пад азімыя збожжавыя культуры, культывацыя, сяўба азімага рапсу. Клопатаў хапае: збіраем каменне на палетках, прасуем і стагуем салому, уносім калійныя ўгнаенні пад азімыя. У полі працуюць сеялка, культыватар, пагрузчык, цялежка, двое плугоў, плануем запусціць яшчэ адны вялікія.

– Што чакае наперадзе?

– Прадаўжаем ворыва: важна ў свой час падняць зябліва пад азімыя. На наступным тыдні прыступім да ўборкі кукурузы. У тым, што работа выконваецца своечасова і якасна, заслуга калектыву ўчастка.  У клопатах аб зямлі прадаўжаюць сваю работу нашы механізатары – сапраўдныя шматпрофільныя прафесіяналы, занятыя на рознай тэхніцы як у час уборачнай, так і пасяўной кампаніі.

Наталля АВЯРЧУК

По материалам газеты "Перамога"

Читайте также: