Главная » Новости » Лента новостей

Жыццё — ад хлеба, і ад хлеба — сіла. У гарадскім пасёлку Воранава ўшанавалі лепшых працаўнікоў вёскі

155

Святочнай калонай з прыўзнятым настроем рушылі дэлегацыі хлебаробаў з гаспадарак раёна да галоўнай сцэны, што размясцілася на гарадскім стадыёне. Сімвалічна, што ў руках лепшых прадстаўнікоў сельгаспрадпрыемстваў — духмяныя караваі са збожжа сёлетняга ўраджаю і прыгожыя дажыначныя снапы. Гучнымі апладысментамі сустракалі землякоў, якія вырасцілі і сабралі да апошняга зярнятка багаты ўраджай, воранаўцы і іх госці. Урачысты момант з нашымі аграрыямі раздзяліла дэлегацыя “Гродзенскага мясакамбіната” на чале з галоўным інжынерам Мікалаем Шэшкам.

1C9A0842.JPG

1C9A0846.JPG

1C9A0850.JPG

1C9A0854.JPG

1C9A0864.JPG

1C9A0865.JPG

1C9A0827.JPG

1C9A0867.JPG

1C9A0868.JPG

1C9A0870.JPG

1C9A0878.JPG

1C9A0881.JPG

1C9A0894.JPG

1C9A0914.JPG

Як і належыць, галоўны каравай ад усіх працаўнікоў сельгаспрадпрыемстваў раёна ўручылі гаспадару свята — старшыні райвыканкама Дзмітрыю Захарчуку. Узгадалі і добрую традыцыю продкаў асвячаць караваі. Каб хлеб набыў вялікую сілу і прынёс сапраўднае шчасце і дабрабыт людзям, склалі малітву германішскі каталіцкі і воранаўскі праваслаўны святары — Дзяніс Крываносаў і іерэй Ігар Валошын.

— Сабраны сёлета ўраджай — а гэта больш за 109 тысяч тон зерня — самае вялікае дасягненне хлебаробаў раёна за апошнія дзесяць гадоў. Гэта вынік належнай арганізацыі працы, прымянення сучасных агратэхналогій, добрасумленнай працы калектываў сельгаспрадпрыемстваў, — адкрываючы свята, звярнуўся да галоўных герояў “Жатвы-2022” Дзмітрый Іванавіч. — Літаральна з першых дзён пачатку ўборачнай кампаніі наш залаты спіс хлебаробаў стаў папаўняцца імёнамі тых, хто намалаціў, перавёз з поля на ток адну, дзве, тры і нават чатыры тысячы тон зерня. Мы ганарымся, што хлебаробы Воранаўшчыны ўнеслі годны ўклад у рэспубліканскі каравай, у забеспячэнне харчовай бяспекі краіны.

1C9A0933.JPG

1C9A0944.JPG

1C9A0959.JPG

1C9A0982.JPG

1C9A1004.JPG

Несумненна, раённы фестываль працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2022” — самы час скласці падзяку аграрыям за важкі каравай і ўручыць заслужаныя ўзнагароды. На сцэну падымаліся пераможцы раённага спабоніцтва за дасягненні высокіх паказчыкаў на ўборцы зерневых і зернебабовых культур. Гэта кіраўнікі прадпрыемстваў Тадэвуш Мушынскі з “Гірак”, Анджэй Вількевіч з “Больцішак” і Аляксей Мялько з “ГМК-Агра”; галоўныя аграномы Дзмітрый Хшаноўскі з “Гірак”; Віталій Ненартовіч з “Больцішак” і Уладзімір Стэцэвіч з “ГМК-Агра”; старшыя камбайнеры Дзяніз Бандалевіч з “ГМК-Агра”, Алег Лабовіч і Пётр Барташэвіч з “Доцішак”; камбайнеры Катажына Наймовіч з “ГМК-Агра”, Анатолій Савель і Міраслаў Андруконіс з “Доцішак”; старшыя камбайнеры маладзёжных экіпажаў Аляксандр Дзянькоўскі з “Гірак”, Руслан Мазоль з “Эліт-Агра Больцінікі” і Аляксандр Мельнік з э/б “Пагародна”; камбайнеры маладзёжных экіпажаў Тамаш Мазоль з “Эліт-Агра Больцінікі” і Міхаіл Брылёў з э/б “Пагародна”; вадзіцелі Валерый Дудзевіч з “Больцішак”, Іосіф Зубовіч і Станіслаў Салабуда з “Місявіч”, Віктар Лукашэвіч з “Гірак” і Андрэй Катовіч з “Больцішак”; прадстаўнікі брыгад зернесушыльных установак Валерый Вайткун з “Доцішак”, Алег Васкабой з “ГМК-Агра” і Генрык Бобніс з “Больцішак”. Словы віншавання былі адрасаваны і пераможцам рэспубліканскага праекта БРСМ “Маладзёж за ўраджай”: Яраславу Сабалеўскаму, Вадзіму Булгаку з “Доцішак”, Яраславу Валіцкаму і Максіму Каткоўскаму з “Гірак”, Андрэю Блашко з “Місявіч”, Аляксандру Паўловічу і Віктару Тубелевічу з “Больцішак”, Паўлу Дзюку, Міхаілу Картановічу, Тамашу Мазалю, Артуру Тубелевічу, Паўлу Шчыгле, Руслану Мазалю, Артуру Барко з “Эліт-Агра Больцінікі”, Аляксандру Мельніку, Міхаілу Брылёву з э/б “Пагародна”, падзяка за ўдзел у праекце аб’яўлена Інэсе Буневіч. Райкамам БРСМ адзначаны маладзёжны экіпаж, які дасягнуў найбольшага намалота, — Артур Тубелевіч з “Эліт-Агра Больцінікі” і малады вадзіцель, які перавёз найбольшую колькасць зерня, — Уладзіслаў Юша з “ГМК-Агра”. У цэнтры ўвагі таксама былі ўдзельніцы рэспубліканскай акцыі БСЖ “Хлеб на далонях жанчыны”: Ядзвіга Пальш з “Больцішак”, Валянціна Скіба з э/б “Пагародна”, Валянціна Місейка з “ГМК-Агра”, Лілія Крукоўская з “Місявіч”, Галіна Валіцкая з “Доцішак”, Тэрэза Вільчэўская з “Гірак” і Галіна Вільчэўская з э/б “Кастрычнік”. Граматай абкама Беларускага прафсаюза работнікаў АПК узнагароджаны Максім Каткоўскі з “Гірак”, Падзячным пісьмом — Аляксандр Дайлідка з э/б “Пагародна”, Падзяка абкама аб’яўлена Антону Квеценю з “Эліт-Агра Больцінікі”, Ганаровую грамату райкама прафсаюза работнікаў АПК уручылі Генрыху Сурканту з “Больцішак”, Андрэю Грынюку з э/б “Кастрычнік”, Тадэвушу Андруконісу з “Доцішак”, Уладзіміру Ордзе з “Місявіч” і Валяр’яну Гудзіновічу з “ГМК-Агра”.

1C9A1017.JPG

1C9A1021.JPG

1C9A1035.JPG

1C9A1053.JPG

1C9A1075.JPG

1C9A1098.JPG

1C9A1102.JPG

1C9A1129.JPG

1C9A1176.JPG

1C9A1183.JPG

1C9A1195.JPG

1C9A1208.JPG

1C9A1251.JPG

1C9A1262.JPG

1C9A1278.JPG

1C9A1298.JPG

1C9A1330.JPG

1C9A1335.JPG

1C9A1384.JPG

1C9A1389.JPG

1C9A1391.JPG

1C9A1441.JPG

1C9A1469.JPG

1C9A1508.JPG

1C9A1511.JPG

1C9A1543.JPG

1C9A1545.JPG

1C9A1549.JPG

1C9A1555.JPG

1C9A1573.JPG

1C9A1577.JPG

1C9A1601.JPG

1C9A1613.JPG

1C9A1623.JPG

1C9A1656.JPG

1C9A1670.JPG

1C9A1688.JPG

1C9A1697.JPG

1C9A1719.JPG

1C9A1741.JPG

1C9A1747.JPG

1C9A1763.JPG

IMG_3183.JPG

IMG_3188.JPG

IMG_3200.JPG

1C9A1778.JPG

1C9A1838.JPG

1C9A1841.JPG

1C9A1846.JPG

1C9A1850.JPG

1C9A1856.JPG

1C9A1861.JPG

1C9A1893.JPG

1C9A1914.JPG

1C9A1919.JPG

IMG_3090.JPG

IMG_3117.JPG

IMG_3141.JPG

IMG_3154.JPG

IMG_3173.JPG

По материалам "Вороновская газета"

Читайте также: