Главная » Новости » Лента новостей

За працу – удзячнасць і пашана

621

Трэці год запар па ўсё краіне праходзіць рэспубліканская акцыя «Наш жывёлавод», ініцыяваная Рэспубліканскім камітэтам Беларускага прафсаюза работнікаў АПК сумесна з Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. Мэта яе – адзначыць лепшых жывёлаводаў, пабываць на фермах і падзякаваць людзям за іх нялёгкую працу.

У рамках акцыі Навагрудскі раённы камітэт прафсаюза работнікаў АПК разам з кіраўніцтвам гаспадарак ушаноўваюць лепшых працаўнікоў жывёлагадоўчай галіны раёна. Аднымі з першых заслужаныя словы падзякі за штодзённую нялёгкую працу прымалі працаўнікі ААТ «Прынёманскі». Павіншаваць жывёлаводаў на ферму «Купіск» прыехаў старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Рыгор Кананчук і намеснік дырэктара гаспадаркі Павел Шыбут.

 – Паважаныя работнікі жывёлагадоўлі, ад вашай працы залежыць вялікая частка даходаў  гаспадаркі і дабрабыт краіны ў цэлым, – адзначыў Рыгор Кананчук. – Раённы камітэт прафсаюза работнікаў АПК актыўна падтрымлівае акцыю «Наш жывёлавод». Гэта ячшэ адна магчымасць падзякаваць жывёлаводам за штодзённую цяжкую працу, старанне і руплівасць, сумленнае выкананне сваіх абавязкаў. Хачу пажадаць вам моцнага здароўя, шчасця, дастойных заробкаў і ўсяго самага добрага.

Акрамя таго старшыня райкама прафсаюзаў гутарыў з людзьмі, цікавіўся, у якіх умовах яны працуюць, якія праблемы хвалююць жывёлаводаў. Малочна-таварная ферма «Купіск», дзе ўтрымліваецца 183 дойныя каровы, на добрым рахунку ў гаспадарцы. Па словах упраўляючага фермай Сяргея Булаўкі, малочная вытворчасць тут «плюсует» год ад года, што не можа не радаваць. Надой на карову па выніках мінулага года на ферме склаў 5200 кг. І ў гэтым вялікая заслуга аператараў машыннага даення, а калектыў на ферме дружны і працавіты.

Падзякамі і прэміямі ў гэты дзень былі адзначаны работнікі МТФ «Купіск»: аператары машыннага даення Л. Базар, І. Кудраўцава, А. Латушкіна, С. Піліпчык, А. Шоцкая. А галоўны заатэхнік гаспадаркі Ірына Арцюх прымала  віншаванні з нагоды 50-гадовага юбілею, шчырыя словы удзячнасці за прафесіяналізм і сумленную працу.

Удзячнасць жывёлаводам выказаў і намеснік дырэктара гаспадаркі Павел Шыбут. Ён адзначыў, што за апошні час на ферме многае зроблена для паляпшэння ўмоў працы, новы выгляд набылі кабінеты спецыялістаў, пакой для адпачынку, душавыя. Людзі забяспечаны спецыяльнай вопраткай і абуткам. На належным узроўні арганізаваны вытворчы працэс, для работнікаў прадугледжаны меры заахвочвання, Ён у сваю чаргу ўручыў грашовыя заахвочванні работнікам будаўнічай брыгады, якія праводзяць рамонтныя работы на ферме.

На гэтым ушанаванне працаўнікоў жывёлагадоўчай галіны не закончыцца, а  значыць без увагі не застанецца ні адна ферма.

По материалам районной газеты

Наши контакты

Наш адрес

230029, г. Гродно, ул. Коммунальная, 32

8 (0152) 62-50-11

obkom.apk.grodno@mail.ru

Время работы

Пн-Чт: 8.00 - 17.00

Пт: 8.00 - 15.45

Сб-Вс: выходной

Нажимая кнопку "Отправить" вы принимаете условия Политики обработки персональных данных.