Яшчэ два вадзіцелі КСУП “Гудагай” перавезлі па тысячы тон збожжа

На раніцу 27 ліпеня на Астравеччыне ўбрана 17% ніў, пры гэтым хлебаробы КСУП “Гудагай” працуюць хутчэй за астатніх: у гаспадарцы абмалочана больш за трэць занятых збожжавымі плошчаў.
Новыя героі жніўнага спаборніцтва не прымусілі сябе чакаць: жаданую тысячу тон збожжа на свой рахунак сёння запісалі Іван Печкур і Іосіф Бабіч з КСУП “Гудагай”.
Да слова сказаць, у мінулым годзе першынства сярод вадзіцеляў на жніве было за Іванам Печкурам. У гудагайскай гаспадарцы мужчына працуе нядаўна, але паказвае добры спрыт і імпэт.
На корманарыхтоўцы, якую ў народзе называюць зялёным жнівом, самым спрытным быў Іосіф Бабіч.
З выдатным вынікам прызёраў працоўнага спаборніцтва павіншавалі старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Юрый Адула і прафсаюзны лідар КСУП “Гудагай” Ганна Налівайка. Прыемным дадаткам для вадзіцеляў сталі грашовыя прэміі.
Па матэрыялах АП
Наши контакты
Наш адрес
230029, г. Гродно, ул. Коммунальная, 32
8 (0152) 62-50-11
obkom.apk.grodno@mail.ru
Время работы
Пн-Чт: 8.00 - 17.00
Пт: 8.00 - 15.45
Сб-Вс: выходной