Главная » Новости » Лента новостей

Вызначыліся ўсе пераможцы жніўнага спаборніцтва

342

Другі год запар першым на Астравеччыне 2 тысячы тон збожжа намалаціў камбайнерскі экіпаж КСУП “Гудагай” у складзе Яўгена Грабоўскага і Аляксандра Ермаковіча.

Хоць жніво ў гэтай гаспадарцы ўжо завяршылася, хлебаробы дапамагаюць заканчваць абмалот нівы іншым сельгаспрадпрыемствам. Некалькі камбайнерскіх экіпажаў КСУП “Гудагай” шчыруюць на варнянскіх палях. Бліжэй да абеду стала вядома, што першыя камбайнеры-тысячнікі Яўген Грабоўскі і Аляксандр Ермаковіч сёння, 24 жніўня, запісалі на свой рахунак другую тысячу зерня – летась у іх гэта атрымалася зрабіць раней амаль на 2 тыдні.

З выдатным вынікам прама ў полі перадавікоў павіншавалі першы намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Іван Карніла, старшыня райкама прафаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Юрый Адула і галоўны бухгалтар Марыя Станкевіч.

Віншуем хлебаробаў!


ЛІЧБА

На раніцу 24 жніўня 23 камбайнерскія экіпажы і 22 вадзіцелі намалацілі і перавезлі па тысячы і больш тон зерня.


Текст: Алёна Ганулич

Фото: Алёна Ганулич

Читайте также: