Главная » Новости » Лента новостей

Вызначыліся ўсе пераможцы жніўнага спаборніцтва

320

На гэтым тыдні вызначыліся ўсе пераможцы жніўнага спаборніцтва, якое сярод камбайнераў, вадзіцеляў і аператараў зернесушылак праводзіць райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.

Нагадаю, першымі ў раёне намалацілі і перавезлі па тысячы тон збожжа два камбайнерскія экіпажы і пяць вадзіцеляў КСУП “Гудагай”. Першымі давялі да патрэбнай кандыцыі па 2 тысячы тон збожжа таксама два гудагайскія звяны. Тройку лепшых зернесушыльшчыкаў на мінулым тыдні замкнулі аператары КСУП “Гервяты” ў складзе Юрыя Баравіка, Франца Тотчыка і Анатоля Сасноўскага.

Трэцімі на Астравеччыне і першымі сярод маладзёжных экіпажаў тысячны рубеж сёння адолелі камбайнер Уладзімір Шаблавінскі і яго памочнік Вадзім Грымбоўскі з КСУП “Гудагай”. Усяго на 8 тон ад іх адстала сямейная пара з КСУП “Гервяты” Дзмітрый і Вераніка Янковічы. На фінішнай прамой у пяцёрку камбайнераў-тысячнікаў “заскочылі” браты Арцём Бабойць і Аляксандр Маркун, якія таксама абмалочваюць гервяцкія нівы, -- тры гады назад гэты сямейны экіпаж святкаваў перамогу сярод моладзі, а сёлета стаў трэцім.

З пераможным вынікам хлебаробаў павіншавалі раённы прафсаюз аграрыяў і прафсаюзныя пярвічкі гаспадарак, кіраўніцтва КСУПаў і райкама ГА БРСМ. Песні, кветкі, грашовыя прэміі і падарункі – у гэты дзень усё было для герояў жніва.

Віншуем хлебаробаў – так трымаць і надалей!

Па матэрыялах АП

Читайте также: