Главная » Новости » Лента новостей

Выдае запчасткі, прымае збожжа з палёў і адказвае за многае іншае кладаўшчык сельгастэхнікі Ядвіга Коласава

88

Напярэдадні свайго прафесійнага свята кладаўшчык Астравецкай сельгастэхнікі Ядвіга Коласава (стаж – 36 гадоў) адказала на 5 пытанняў аб галоўным.

 

  1. Кімхацелібыць у дзяцінстве і кім сталі? 
  2. Раскажыцепраадзін дзень са свайго працоўнага жыцця: ці падпарадкоўваецца ён сезоннасці? 
  3. Прадоўжыцесказ: самаегалоўнае ў маёй прафесіі і рабоцегэта 
  4. Які год лічыце асабліва ўдалым у асабістым і прафесійным плане?
  5. Ці згодны вы з беларускім паэтам Максімам Танкам, што«простае шчасце людское складаецца з солі, з хлеба, сабранага ў полі, з поту, дарожнага пылу, з роднага небасхілу…»Што вас робіць шчаслівым(ай)? 

 

  1. У пачатковай школе марыла стаць настаўніцай. Мне педагогі чамусьці падаваліся небажыхарамі. У сярэдніх класах усё ж перадумала.

    Пасля 10-га паступала ў гандлёва-эканамічны каледж у Маладзечна, але не прайшла па конкурсе – не хапіла крыўднага аднаго бала. Пайшла ў агразаб – была даўней такая арганізацыя, якая месцілася на тэрыторыі сучаснай «піянернай базы». Пачынала падлікоўцам, працавала на іншых пасадах да рэарганізацыі прадпрыемства. Ужо 20 гадоў, як кладаўшчык у сельгастэхніцы.
      
     2. Як і ў хлебаробаў, так і ў мяне летам работы больш. Але яе ў любую пару хапае. (Усміхаецца.) На зіму, напрыклад, прыпадаюць рамонты: кожнаму вадзіцелю ці механізатару трэба выдаць патрэбную запчастку ці дэталь. 
     
     На тэрыторыі ёсць вытворчы і  гандлёвы склады, у апошнім – асобныя стэлажы з запчасткамі, кожны падпісаны: «трактарныя», «аўтамабільныя», «электрыка», «жывёлагадоўля» і іншыя. 
     
     Акрамя гэтага, з некаторых айчынных фірмаў бяром запчасткі на рэалізацыю. Рамяні, падшыбнікі, долаты, лямешы, дэталі для глебаапрацоўчых агрэгатаў і культыватараў – асартымент дастаткова шырокі. Нацэнка на такі тавар складае да 20-ці працэнтаў. 
     
     Нашы спецыялісты займаюцца электраработамі і абслугоўваннем жывёлагадоўчых аб’ектаў, таму неабходныя дэталі і запчасткі для гэтага таксама ёсць. 
     
     На працягу апошніх гадоў сельгастэхніка, як і іншыя гаспадаркі раёна, займаецца вырошчваннем збожжа. На сваёй сушылцы дапрацоўваем зерне, а потым звозім яго на склад. Пазней штосьці здаём дзяржаве, а яшчэ рэалізуем насельніцтву. 
     
     Лета – дастаткова напружаная пара, даводзіцца шмат рухацца і перамяшчацца па тэрыторыі. Але мне падабаецца такі тэмп.
      
     3. Самае галоўнае ў маёй рабоце – павага людзей. З кожным варта загаварыць, знайсці патрэбнае слоўца, калі трэба, пахваліць, пацікавіцца справамі. На складзе грузчыка няма, таму, калі мне патрэбна якая-небудзь дапамога, хлопцы ніколі не адмаўляюць штосьці перанесці ці перакласці.
     
     4. Без перабольшвання 7 гадоў назад на вочы наварочвалі слёзы радасці, калі даведалася, што старэйшы сын купіў кватэру ў сталіцы. Дзіма па спецыяльнасці энергетык, але пайшоў  працаваць на будоўлю звычайным рабочым, цяпер ужо прараб. 
     
     Напэўна, як і для любой жанчыны, для мяне важна, каб у дзяцей было ўсё добра, хоць яны даўно выраслі. 
     
     А на рабоце… (Задумваецца.) З апошняга гэта тое, што 4 верасня калегі павіншавалі мяне з 45-гадовым працоўным стажам. Прыемна, словамі не перадаць! У нашай арганізацыі шмат прадстаўнікоў маладога пакалення, якія памятаюць пра юбілеі, знакавыя даты старэйшых калег. 
     
     5. Безумоўна, Танк меў рацыю. Шчасце адчуваецца ў моманце, і каб гэта здарылася, не заўсёды патрэбны глабальныя ці знакавыя падзеі. 
     
     Я шчаслівая, што жыву ў мірнай і прыгожай Беларусі; што ў мяне ёсць хлеб, дах над галавой, дзеці жывыя-здаровыя, любімая работа, на якую я штодзень іду з здавальненнем…
     
     Самае галоўнае – здароўе, яго і жадаю ўсім працаўнікам сельскай гаспадаркі! Міра – у краіне, у дамах – дабрабыту, у сем’ях – згоды, на рабоце – стабільнасці. 
     

Текст: Алёна Ганулич 

Фото: Алёна Ганулич 

Читайте также: