Главная » Новости » Лента новостей

Выбраны лепшыя маладыя гаспадары Слонімскага краю

272

     У гэтым годзе на тытул “Уладар сяла” прэтэндавалі 5 сем’яў  – прадстаўнікі КСУП “Дружба-Агра” Андрэй і Алена Лагуцік з сынамі Уладзіславам і Ягорам, а таксама маленькай прыгажуняй  Дамінікай, – у спаборніцтве прымалі ўдзел Аляксандр Машлетаў і Наталля Галенка з дзеткамі Алесяй і Русланам з Сялявіч, прадстаўнікі КСУП “Імя Дзяржынскага”;  Ігар і Аксана Жыліны з сынамі Артурам і Кірылам з Дзераўной; Віталь і Юлія Крупнік з дачушкамі Таццянай і Анастасія з Жыровіч; Барыс і Марына Ляшчэвічы з дачкой Вікторыяй і сынам Алегам, прадстаўнікі КСУП “Імя Суворава”.

     Пабачыць мерапрыемства на свое вочы і паслухаць канцэрт, які падрыхтавалі работнікі культуры ў перапынках паміж конкурсамі, прыйшлі вяскоўцы з усей Сянькоўшчыны – менавіта тут на беразе возера і развярнулася пляцоўка з імправізаванай сцэнай і гаспадарчымі падворкамі. Ногі не ведалі, куды ісці, а вочы – што глядзець: тут табе і дэгустацыя свежага малака, сыра, печыва, и спевы з танцамі пад баян, і прыгожыя цыганкі з гаданнем, і народныя абрады на шчасце і дабрабыт, і катанне на лодках з супрацоўнікамі МНС, і вырабы дэкаратыўныя на любы густ і, галоўнае, рамантыка весачкі, дзе ў кожным куточку ўзгадваецца нешта цеплае і добрае, нешта з самага дзяцінства.

       Прысутнічалі на свяце і госці, якія ўвайшлі ў склад журы, – Тэрэса Вацлаваўна Юшкевіч, намеснік старшыні райвыканкама, Наталля Станіславаўна Юнчыц, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі, Галіна Васільеўна Данільчык, начальнік аддзела культуры, Ігар Аляксандравіч Рыжко, намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі, Алена Генадзьеўна Барысевіч, першы сакратар РК ГА БРСМ і Аляксандр Мікалаевіч Зінчанка, старшыня раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК.

     Па задумцы арганізатараў,   конкурсная праграма складалася з шасці іспытаў – творчых, спартыўных і гаспадарчых. Ужо ў першай візітцы канкурсанты распавядалі пра побыт, традыцыі і звычаі сваёй сям’і, а таксама показвалі гасцям творчыя работы ў розных тэхніках прыкладнога мастацтва, арганізавалі выставу сваіх дасягненняў. Наступныя этапы ўключалі сельскія заняткі, напрыклад, нарыхтоўка дроў ці нагляд за жывеламі, дзе канкурсанты запрагалі і распрагалі каня. Майстэрства рамесніка гаспадары дэманстравалі, калі выраблялі кухонную дошку па прапанаваным арганізатарамі эскізу у конкурсе “Майстар”.

     Шматдзетныя бацькі Андрэй і Алена Лагуцік – прадстаўнікі КСУП “Дружба-Агра” – сталі пераможцамі раённага этапа рэспубліканскага праэкта «Уладар сяла».

     Члены раённага журы ўзнагародзілі кожную сям’ю за выдатныя вынікі на розных этапах, адзначылі вельмі добры ўзровень падрыхтоўкі ўдзельнікаў, а пераможцы і ўвогуле пакарылі сэрцы. Спадзяемся, што нашыя Лагуцікі спадабаюцца і журы абласному.

Источник: slonves.by