Главная » Новости » Лента новостей

Віншаванні са святам Дзень бацькі

224

Старшыня Карэлiцкага райкама прафсаюза работнікаў АПК павіншавала бацькоў і ўручыла грашовыя сертыфікаты.

21 кастрычніка на свята Дзень бацькі, якое адзначаецца ў нашай краіне ўпершыню уладальнікамі прыемнага сюрпрыза сталі намеснік дырэктара ААТ “Карэлічы-Лён” Андрэй Комар, слесар ААТ «Карэліцкая сельгастэхніка» Раман Міхалёў. Гэтыя работнікі заўсёды з адказнасцю ставяцца да даручанай справы, карыстаюцца аўтарытэтам у калектывах, а яшчэ яны добрыя бацькі. Быць бацькам — вельмі адказная і патрэбная місія ў жыцці мужчыны. Стаць прыкладам для дзяцей, навучыць, расказаць, абараніць, растлумачыць і зрабіць усё гэта з любоўю — такое могуць нашы героі.

Пеньковская И.Л.

Читайте также: