Главная » Новости » Лента новостей

Віншаванні прымалі лідары жніва (фотафакт)

97

Шчырыя словы віншаванняў прывёз працаўнікам КСУП “Войневічы” старшыня раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак, да якога далучыліся дырэктар гаспадаркі Сяргей Францішчык і старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі сельгаспрадпрыемства Вольга Сухецкая.

Яны пажадалі хлебаробам здароўя, сямейнага дабрабыту, паспяховай, безаварыйнай работы, каб хутчэй скончылі ўборку і да раённых дажынак падышлі з добрымі вынікамі.

Граматы і грашовыя падарункі атрымаў вадзіцель КСУП “Войневічы” Андрэй Сідэнка, на рахунку якога 2000 тон перавезенага ўраджаю, старшыя камбайнеры Мікалай Макарчук, Уладзімір Шалесны, а таксама Іван Ташлыкоў з КСУП “Хвінявічы”, які цяпер дапамагае сваім калегам. Яны намалацілі па 1000 тон збожжа.

Вольга ЮШКЕВІЧ

 

Источник

Читайте также: