Главная » Новости » Лента новостей

Вера Кацяш з КСУП “Гервяты” ўзнагароджана медалём “За працоўныя заслугі”

292

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ аб прысуджэнні дзяржаўных узнагарод амаль 40 працаўнікам сельскай гаспадаркі. Сярод іх – і даглядчык комплексу па дарошчванні і адкорме буйной рагатай жывёлы КСУП “Гервяты” Вера Кацяш.

IMG_3186.jpg

За шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у развіццё аграпрамысловага комплексу, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў Вера Кацяш атрымае медаль “За працоўныя заслугі”.

У жывёлагадоўлі Астравеччыны Вера Пятроўна працуе амаль 38 гадоў. Яна неаднаразова станавілася пераможцам раённага сельскагаспадарчага спаборніцтва. Лепшым працаўніком жанчыну прызнавалі і падчас акцыі “Наш жывёлавод”, якую штогод правозіць Астравецкі райкам прафсаюза работнікаў АПК. Летась напярэдадні прафесійнага свята Вера Кацяш прадстаўляла Астравеччыну на ўрачыстай цырымоніі ўшанавання лепшых працаўнікоў сельскай гаспадаркі з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі.

Віншуем Веру Пятроўну з заслужанай узнагародай!

Текст: Алёна Ганулич
Фото: Алёна Ганулич
 
Па матэрыялах газеты "Астравецкая праўда"

Читайте также: