Главная » Новости » Лента новостей

Вечная свечка памяці Хатыні

16

Штогод 22 сакавікабеларусы ўшаноўваюць памяць спаленых у 1943 годзе жыхароў вёскі Хатынь і ўсіх вёсак, знішчаных нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, а таксама мірных беларусаў, якія загінулі ў тыя страшныя гады.Сёлета дзятлаўчане далучыліся да акцыі “Прыйдзі і пакланіся”, прымеркаванай да 83-й гадавіны Хатынскай трагедыі, якая праходзіла каля мемарыяла “Дзеці ліхалецця” ў райцэнтры.

На мітынг-рэквіемсабраліся прадстаўнікі раённай улады, сілавых структур, працоўных калектываў райцэнтра, духавенства, вучні школ горада, каб ушанаваць памяць землякоў, якія сталі ахвярамі фашыстаў у страшныя ваенныя гады.

Шчырыя словы смутку і жалю пра Хатынскую трагедыю прагучалі ў выступленні навучэнцаў сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы:

– Наша задача – не даць попелу Хатыні астыць у нашай памяці. Пакуль мы помнім – яны жывыя. Пакуль мы гаворым пра гэта – гэта не паўторыцца.

Абавязак сучаснікаў – свята захоўваць памяць аб загінулых, абараняць праўду аб трагедыі Вялікай Айчыннай вайны, зберагчы і ўмацаваць адзінства нашай краіны. Брацкія магілы і мемарыялы нагадваюць нам аб тым, што мы ніколі не павінны дапусціць паўтарэння падобных падзей. У пацвярджэнне гэтаму дзятлаўчане ўшанавалі памяць ахвяраў генацыду хвілінай маўчання, усклалі кветкі да мемарыяла “Дзеці ліхалецця”.

Святлана ГРЫШЫНА

Фота Наталлі АВЯРЧУК

 

ИСТОЧНИК: