Главная » Новости » Лента новостей

Ваша праца заслугоўвае павагі і захаплення

87

У Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці адбылася ўрачыстасць, прымеркаваная да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці.

Гэта свята герояў нашага часу, якія сёлета насуперак усім цяжкасцям і выпрабаванням дасягнулі неверагодных вынікаў.

У святочнай зале сабраліся работнікі сельскагаспадарчых і перапрацоўчых прадпрыемстваў, кіраўніцтва раёна.

З надыходзячым прафесійным святам працаўнікоў аграрна-прамысловага комплексу Дзятлаўшчыны павіншаваў старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі.

Андрэй Уладзіміравіч уручыў работнікам сельскай гаспадаркі раённыя ўзнагароды. Ганаровай граматай Дзятлаўскага райвыканкама былі адзначаны вартаўнік ТАА “РоданАграПол” Сяргей Герасімовіч, намеснік начальніка ўпраўлення – начальнік аддзела арганізацыі вытворчасці ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Ірына Грыбінюкова; трактарыст-машыніст ТАА “РоданАгра” Вікенцій Крупіца, вадзіцель аўтобуса КСУП “Войневічы” Алег Лішык, трактарыст-машыніст КСУП “Хвінявічы” Сяргей Орсік, ветэрынарны доктар Дзятлаўскай раённай ветэрынарнай станцыі Таццяна Пяшко, аператар машыннага даення КСУП “Жукоўшчына” Ларыса Сямчонак, галоўны бухгалтар ААТ “Граніт-Агра” Наталля Сцяпура, трактарыст-машыніст ААТ “Дварэц-Агра” Віктар Фабішэўскі, аператар ЭВМ ААТ “Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод “Алгонь” Наталля Астрамовіч, дырэктар ААТ “Дзятлаўская сельгастэхніка” Уладзімір Жых, машыніст вакуумна-ўпаковачнай машыны Дзятлаўскага філіяла ААТ “Молочный Мир” Аксана Кажала, галоўны бухгалтар ААТ “Новаяльнянскі камбінат хлебапрадуктаў” Уладзімір Кякшук, наладчык тэхналагічнага абсталявання ААТ “Дварэцкі льнозавод” Сяргей Мазур, слесар механазборачных работ ААТ “Дзятлаўская сельгастэхніка” Аляксандр Сасінскі. 30 работнікаў сельскагаспадарчых і перапрацоўчых прадпрыемстваў былі адзначаны Падзячнымі лістамі старшыні Дзятлаўскага райвыканкама.

Да словаў віншавання далучыўся старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі і адзначыў узнагародамі лепшых працаўнікоў АПК.

Першы намеснік старшыні райвыканкама — начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віталій Шулейка агучыў вынікі спаборніцтваў сярод сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў, вытворчых участкаў, механізатараў у выкананні ўсяго комплексу сельскагаспадарчых работ.

На нарыхтоўцы травяных кармоў лепшым прызнана ААТ “Граніт-Агра” (дырэктар Станіслаў Мазур, галоўны аграном Алена Майсейчык, галоўны інжынер Андрэй Падліпскі), другім стаў СГФ “АграМілк” (начальнік Аляксандр Грынкевіч, галоўны аграном Андрэй Лежань), трэцяе месца ў КСУП “Войневічы” (дырэктар Сяргей Францішчык, намеснік дырэктара Аляксандр Лахач, галоўны інжынер Сяргей Пятліцкі); на нарыхтоўцы лёну сярод сельгаспрадпрыемстваў першае меца ў КСУП “Войневічы”, другое – у ААТ “Граніт-Агра”, трэцяе – у СГФ “АграМілк”.

Заслужаныя ўзнагароды атрымалі пераможцы спаборніцтваў, якія працавалі на кормаўборачных трактарах і камбайнах, на касьбе траў, нарыхтоўцы лёну, працавалі на прасаванні саломы і ворыве.

Па выніках раённых спаборніцтваў сярод жывёлаводаў лепшым у раёне прызнаны калектыў КСУП “Жукоўшчына” (дырэктар Васіль Алясюк, галоўны заатэхнік Тамара Карэцкая, галоўны ветэрынарны доктар Пётр Калюцік), на другім месцы – КСУП “Хвінявічы” (старшыня Мікалай Бубноўскі, галоўны заатэхнік Марыя Слушко, галоўны ветэрынарны доктар Іван Апанасік). Сярод лепшых лінейных фермаў на першым месцы калектыў МТФ “Данілавічы” (ААТ “Граніт-Агра”), на другім – МТФ “Погіры” (КСУП “Жукоўшчына”), на трэцім – МТФ “Парэчча” (КСУП “Хвінявічы”); сярод новых малочнатаварных фермаў з даільнымі заламі першае месца ў МТФ “Парэчча-777” (КСУП “Хвінявічы”), другое – у МТФ “Краглі” (КСУП “Жукоўшчына”). Таксама на раённай сцэне былі ўзнагароджаны лепшыя жывёлаводы раёна, пераможцы вытворчых спаборніцтваў.

Калег па працы павіншаваў старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Казак і ўручыў прафсаюзныя ўзнагароды да прафесійнага свята.

Святочны настрой гасцям мерапрыемства дарылі артысты Дзятлаўшчыны, а таксама нацыянальны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь імя Г. І. Цітовіча

Наталля АВЯРЧУК

 Па матэрыялах газеты "Перамога"

Читайте также: