Вадзіцелі тысячнікі

Новыя пераможцы жніўнага спаборніцтва
Нагадаю, у працоўным спаборніцве на жніве, якое праводзіць Астравецкі райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, золата сярод камбайнераў, вадзіцеляў і аператараў зернесушыльных комплексаў забралі гудагайцы. На Астравеччыне з’явіліся новыя “тысячнікі”.
Ажно пяцёра вадзіцеляў, з якіх – чатыры з КСУП “Гудагай”, перавезлі па тысячы тон збожжа – гэта Іосіф Бабіч, Аляксандр Карвэцкі, Іосіф Макарэвіч, Валерый Змітровіч і Станіслаў Мілашэвіч (КСУП “Міхалішкі”).
Трэцімі ў раёне да патрэбнай кандыцыі давялі 2 тысячы тон збожжа аператары зернесушыльнага комплексу КСУП “Гервяты” Франц Тотчык, Юрый Баравік і Анатоль Сасноўскі.
Віншуючы хлебаробаў з пераможным вынікам, старшыня прафсаюза аграрыяў Юрый Адула пажадаў ім плёну і добрага надвор’я да канца ўборачнай кампаніі.
АСТРАВЕЦКАЯ РАЕННАЯ ГАЗЕТА