Главная » Новости » Лента новостей

В Жуховичском доме-интернате для престарелых и инвалидов прошла акция «От всей души»

150

Чалавеку заўжды патрэбен чалавек. Асабліва, калі абставіны складваюцца так, што ў сваім залатым узросце ён застаецца адзін. Беларусы спрадвеку паважалі мудрасць і вопыт сталых людзей, звярталіся да іх за парадай, імкнуліся дапамагаць. Таму рэспубліканская акцыя “Ад усёй душы” стала добрым працягам народных традыцый. У рамках акцыі атрымалі віншаванні з навагоднімі і каляднымі святамі жыхары Жухавіцкага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў.

З віншаванямі і падарункамі ў госці завіталі намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама старшыня РА Беларускай партыі “Белая Русь” Яўген Чычкан, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Эльвіра Сарока, старшыня Карэліцкага раённага аб’яднання прафсаюзаў Наталля Высоцкая, старшыня Карэліцкага райкама прафсаюза работнкаў АПК Ірына Пянькоўская, дырэктар Мірскага філіяла ААТ “Гродзенскі лікёра-гарэлачны завод” Сяргей Тур, старшыня прафсаюзнага камітэта ААТ “Гродзенскі шклозавод” Андрэй Мякеня, старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі прафсаюзаў работнікаў гандлю, спажыўкааперацыі і прадпрымальніцтва Святлана Семянчук, намеснік старшыні СВК “Жухавічы” па ідэалагічнай рабоце, старшыня прафкама Віктар Малышка, упраўляючы справамі Жухавіцкага сельвыканкама Святлана Дука, а таксама вучні Ярэміцкай базавай школы імя У. Калесніка.

Гасцей мерапрыемства вітала дырэктар Жухавіцкага дома-інтэрната Вольга Богук:

— Менавіта падчас навагодніх і калядных дзён у нашай краіне ад усёй душы віншуюць пажылых, ствараюць атмасферу свята. Наш дом-інтэрнат не застаўся ў баку. У нас пражываюць людзі, якім неабходна дапамога іншых, клопат і нагляд не толькі ў гэтыя дні, але і на працягу года. Сёння, у рамках рэспубліканскай акцыі “Ад усёй душы”, мы разам з работнікамі Жухавіцкага Дома культуры зладзілі для пражываючых у нас сапраўднае свята, на якім рады вітаць нашых дарагіх гасцей.

Рэспубліка Беларусь — сацыяльна арыентаваная

дзяржава, падтрымку ў якой знаходзяць незалежна ад узросту і сацыяльнага становішча. Увага ветэранам, пажылым, сацыяльна неабароненым катэгорыям грамадзян аказваецца не толькі ў святочныя дні. Ад імя мясцовай улады слова трымалі намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама Яўген Чычкан, старшыня Карэліцкага раённага аб’яднання прафсаюзаў Наталля Высоцкая і старшыня Карэліцкага райкама прафсаюза работнкаў АПК Ірына Пянькоўская.

— У гэтым годзе ў рамках акцыі “Нашы дзеці” мы павіншавалі ўсіх дзяцей нашага раёна, — адзначыў Яўген Чычкан. — Па ініцыятыве старшыні райвыканкама мы разам з прадпрыемствамі нашага раёна ўручылі падарункі кожнаму выхаванцу дзіцячых садкоў Карэліччыны. Настаў час падарыць свята людзям залатога ўзросту. У новай акцыі, якая была ініцыіравана ў мінулым годзе Прэзідэнтам краіны і знайшла падтрымку ў народзе, прымаюць удзел усе нераўнадушныя і гатовыя дапамагчы людзям пажылога ўзросту, пенсіянерам, інвалідам. Калі мы сёння не скажам “дзякуй” гэтым людзям, якія шчыравалі на карысць нашай краіны, то з цягам часу і нас ніхто не ўспомніць і не скажа нам “дзякуй”.

 

— Беларускі прафсаюз працаўнікоў АПК з задавальненнем прымае ўдзел у акцыі “Ад усёй душы”, — далучылася да віншаванняў Ірына Пянькоўская. — Мы заўжды гатовы зрабіць добрую справу для нашых працаўнікоў, якія шчыравалі на карысць гаспадаркі, раёна, краіны. Хочацца чарговы раз сказаць вам вялікі дзякуй.

На ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы быў уручаны грашовы сертыфікат.

— Важна, каб кожны чалавек быў акружаны ўвагай і клопатам, — адзначыла Эльвіра Сарока. — Каляды — час сямейны, калі мы збіраемся разам, да нас прыходзяць госці, прыязджаюць сябры. Ваша ўстанова — ваш вялікі дом. Я б хацела пажадаць вам, каб вы часцей збіраліся разам,успаміналі свае добрыя шчаслівыя гады. Дзякуй вам за тое, што вы зрабілі ўсё магчымае, каб наша і наступныя пакаленні выраслі сапраўднымі грамадзянамі сваёй рэспублікі. Вы былі для нас прыкладам самаахвярнасці, руплівасці, працавітасці.

Свае віншаванні і падарункі адрасаваў жыхарам дома-інтэрната Сяргей Тур, які адзначыў, што ва ўстанове створаны камфортныя ўмовы для пражывання, а падарунак ад Мірскага філіяла Гродзенскага лікёра-гарэлачнага завода дапаможа палепшыць гэтыя ўмовы.

Да вішаванняў далучыўся  старшыня прафкама ААТ “Гродзенскі шклозавод” Андрэй Мякеня, чый падарунак таксама стане добрым папаўненнем матэрыяльна-тэхнічнай базы Жухавіцкага дома-інтэрната.

Надзейным партнёрам дома-інтэрната заўжды былі і застаюцца СВК “Жухавічы” і Жухавіцкі сельвыканкам, чые прадстаўнікі таксама далучыліся да віншаванняў і ўручылі падарункі. Таксама быў уручаны матэрыяльны падарунак ад Гродзенскай абласной арганізацыі прафсаюзаў работнікаў гандлю, спажыўкааперацыі і прадпрымальніцтва.

Свае музычныя нумары падарылі ўдзельнікам свята Арсеній Знайдзён і народны ансамбль песні “Вечарынка”, а танцавальныя нумары вучняў Ярэміцкай базавай школы імя Калесніка кранулі сэрца кожнага гледача.

Пасля канцэрта для гасцей правялі невялікую экскурсію, падчас якой прадэманстравалі, чым займаюцца жыхары дома-інтэрната ў вольны час. Спартыўныя трэнажоры і камп’ютарны клас, пакой рэлаксу і клас працатэрапіі — кожны зможа знайсці занятак па душы.

— У нашым доме-інтэрнаце пражываюць людзі, якім неабходны дадатковы клопат, таму мерапрыемствы ў рамках акцыі “Ад усёй душы” ўжо сталі нашай добрай традыцыяй, — адзначыла дырэктар дома-інтэрната Вольга Богук. — Нашы жыхары заўжды рады вітаць гасцей. Мы вельмі ўдзячны нашым спонсарам і гасцям, кіраўніцтву Карэліцкага райвыканкама, прадстаўнікам Савета Рэспублікі, Гродзенскаму лікёра-гарэлачнаму заводу, Гродзенскаму шклозаводу, СВК “Жухавічы”, Жухавіцкаму Дому культуры, дзеткам з Ярэміцкай базавай школы і Жухавіцкай сярэдняй школы за тое, што падарылі нашым жыхарам сапраўднае свята з песнямі, танцамі і падарункамі. Дзякуючы нашым спонсарам умацавалася наша матэрыяльна-тэхнічная база, што дапаможа палепшыць умовы пражывання нашых жыхароў і зрабіць іх вольны час больш цікавым.

— Сённяшняе мерапрыемства вельмі спадабалася, — дзеліцца ўражаннямі пражываючая ў доме-інтэрнаце Лідзія Ільінічна Лукашына. — Увогуле мы часта збіраемся на вялікія святы, для нас праводзяць многа мерапрыемстваў і на Новы год, і на Каляды. Прыемна, што для нас стараюцца зладзіць святы, зрабіць наш вольны час больш вясёлым. Прыемна адчуваць гэтую ўвагу і павагу да нас і з боку гасцей і асабліва, з боку персанала, які кожны дзень клапоціцца пра нас.

Асабліва спадабаліся жанчыне танцы ў выкананні дзетак з Ярэміцкай базавай школы імя Калесніка:

— Калі дзяўчаткі выйшлі, гэтыя маленькія анёлачкі са свечкамі, прыемныя дрыжыкі пайшлі па целе. Яшчэ раз вялікі дзякуй за такі цудоўны падарунак.

По материалам газеты "Полымя"

 

Читайте также: