Главная » Новости » Лента новостей

В СПК «Жуховичи» чествуют аграриев в рамках акции «Наш животновод»

47

Рэспубліканская акцыя «Наш жывёлавод» прадаўжае крочыць па Карэліччыне і набірае размах.

Старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Ірына Пянькоўская  наведвае жывёлаводаў, якія  добрасумленна працуюць, і ўручае перадавікам сельскагаспадарчай вытворчасці Падзячныя пісьмы ад райкама прафсаюза. Ірына Леанідаўна выказвае словы падзякі за сумленную працу і шчырыя пажаданні ў іх адрас: «Няхай усё і заўсёды ў вас ладзіцца, будзе моным здароўе, у дамах пануюць шчасце і дабрабыт, не мінаюць поспехі ў працы». 

Сапраўды, яны ўмеюць працаваць. Кожны на сваім рабочым месцы  выкладваецца спаўна. Шэсць працаўнікоў СВК «Жухавіы» — шэсць розных характараў і ўзростаў, а падыход да  працы адзін.  Усе  навыкі і майстэрства ўкладаюць у справу — вынікі не прымушаюць доўга чакаць: прыходзіць поспех, да якога кожны ішоў сваім шляхам.

Святлана Хіневіч

Святлана Хіневіч працуе  на комплексе «Пясочная» аператарам па доглядзе жывёлы. Спачатку шчыравала на МТФ «Кожава» даяркай і цялятніцай. «У жывёлагадоўлі — шаснаццаць гадоў, праца мне падабаецца»,  — адзначае жанчына.

Людміла Долмат

Моцна любіць сваю справу і жывёлавод МТК «Вялікія Жухавічы» Людміла Долмат. «Ад мяне залежыць захававанне рацыёну кармлення, утрыманне кармавых сталоў у належным стане, догляд  падапечных, — гаворыць субяседніца. — Сваіх цялушак добра ведаю і люблю, вось толькі шкада, што размаўляць не ўмеюць…»

Іван Кацуба

Ветурачом і тэхнікам-асемянатарам на гэтым жа комплексе працуе Іван Кацуба.  Як спецыяліст праводзіць  прафілактычныя мерапрыемствы па захаванні маладняку і лячэнне жывёлы. Калектыў дружны, працуе ў ім шмат маладых, адносіны паміж людзьмі радуюць, таму і поспех ідзе побач.

Валянцін Дука

Валянцін Дука — жывёлавод МТФ «Юравічы». На ферме працуе каля пяці гадоў. Раней быў зваршчыкам. «Гэтая праца больш падабаецца, — прызнаецца перадавік вытворчасці і дадае, што яна хоць і клапатлівая але з жывёлай куды лагодней. Старайся добрасумленна выконваць прафесійныя абавязкі — і  вынік у працы парадуе».

Генадзій Космач

Аператар жывёлагадоўчых памяшканняў МТФ «Кожава» Генадзій Космач імкнуўся падрабязна расказаць пра штодзённыя клопаты:  убірае арганіку і падсцілае жывёлу, прыводзіць у належны стан абсталяванне. » На рабоце імкнуся працаваць сумленна, па-іншаму не магу, — гаворыць аператар і ўпэўнены, што ад яго  працы таксама залежаць дасягненні калектыву.

Руслан Поюсаў

Руслан Поюсаў — слесар-наладчык МТФ «Кожава»— імкнецца ўтрымліваць абсталяванне ў належным тэхнічным стане. Трэці год працуе на ферме, а ўжо палюбіў сваю справу. Прыехаў на Карэліччыну з Тамбоўскай вобласці. «Вельмі камфортна ў Беларусі. Тут добразычлівыя людзі, маляўнічая прырода, гістарычныя мясціны, і мне падабаецца жыць і працаваць», — сказаў слесар-наладчык.

Усе перадавікі вытворчасці прызнаваліся, што візіт раённага прафсаюзнага лідара быў нечаканым і хвалюючым, але вельмі прыемным: працу ацанілі і ўручылі ўзнагароду. Яны заслужылі ўвагу і пашану па працы. У жывёлагадоўлі, як увогуле ў любой галіне сельскай гаспадаркі, праца  нялёгкая і адказная, але яна па плячы руплівым і працавітым.  Як гавораць у народзе: «Хто рана ўстае, таму Бог дае».

Галіна СМАЛЯНКА

Фота райкама прафсаюза АПК

Читайте также: