Главная » Новости » Лента новостей

В СПК «Свитязянка-2003» состоялось торжество «С любовью к людям и земле»

77

Дзень сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці — адно з галоўных свят у календары. У гэтай галіне працуюць шчырыя, сумленныя, мудрыя і вялікай душы людзі. Дзякуючы іх стараннай і руплівай працы на стале ёсць хлеб і да хлеба. А ўрачыстасць у іх гонар з’яўляецца падставай для таго, каб выказаць словы ўдзячнасці. Сельскія працаўнікі заслугоўваюць прызнання ў свой адрас.  Годна жывуць, шчыра працуюць, любяць родны край.

АД ДУШЫ І ДЛЯ ДУШЫ

У філіяле «Райцаўскі сельскі клуб» Карэліцкага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці шматлюдна. Тут сабраліся тыя, дзеля каго ладзіцца гэтае свята, а таксама госці, якія прыйшлі раздзяліць з імі радасць святочнага дня. Твары свіцязянцаў свецяцца ўсмешкамі, усе ў добрым настроі.

У прамове намесніка старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Дзмітрыя Манілы гучала прызнанне працаўнікам сельскай гаспадаркі Свіцязянскага краю, якія нягледзячы на сёлетнія ўмовы надвор’я і розныя цяжкасці, дабіліся добрых вынікаў, дзякуючы сваім добрасумленным адносінам да справы. «Праца на зямлі нялёгкая, вы забяспечваеце харчовую бяспеку краіны. Рады прысутнічаць на ўрачыстасці: СВК «Свіцязянка-2003″ з’яўляецца флагманам у вытворчасці сельгаспрадукцыі не толькі ў раёне, але і вобласці, і краіне», — адзначыў прамоўца і  пажадаў усім моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, невычэрпнай энергіі, мірнага неба.

Дзмітрый Маніла ўручыў Ганаровую грамату Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта жывёлаводу фермы «Літараўшчына» Тамары Мікалаеўне Мяць і Падзячнае пісьмо — трактарысту-машыністу Дзмітрыю Іванавічу Янкоўскаму.

Старшыня сельскагаспадарчага кааператыва «Свіцязянка-2003» Аляксандр Мяцеліца адрасаваў пранікнёныя словы работнікам, з кім з дня ў дзень вырашае пастаўленыя задачы, і каму ўдзячны за  шчырую працу, стараннасць і руплівасць. Прамоўца нагадаў пра тое, што сельгаскааператыў стаў пераможцам у абласным спаборніцтве: токар Віктар Міхайлавіч Урбановіч узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі»; СВК заняў першае месца ў абласным спаборніцтве за дасягненне высокіх паказчыкаў на нарыхтоўцы травяных кармоў у 2025 годзе; адзначаны вадзіцель Міхаіл Сцяпанавіч Мяць. Аляксандр Аляксандравіч пажадаў свіцязянцам, каб зямля радзіла і мары збываліся, моцнага здароўя, добрагага дастатку ў дамах, яснага неба.

Аляксандру Мяцеліцы ўручаецца каравай з мукі новага ўраджаю.

Цёпла і сардэчна павіншавала свіцязянцаў старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Ірына Пянькоўская і пажадала, каб заўсёды свяціла сонца, былі высокімі паказчыкі ў працы, з настроем ішлі на работу, радавала цяжкім коласам жытнёвая ніва і надоямі фермы гаспадаркі, каб усё ладзілася ў сем’ях і раслі шчаслівымі дзеці. Ірына Леанідаўна ўручыла Падзячныя пісьмы райкама прафсаюза аператару машыннага даення фермы «Міратычы» Галіне Аляксандраўне Кухарчык і слесару гэтай жа фермы Міхаілу Міхайлавічу Сташчанюку.

Паклон вам, рупліўцы!

Шмат старанных працаўнікоў у СВК «Свіцязянка-2003». У гэтым у чарговы раз давялося пераканацца на ўрачыстасці, дзе яны былі ўшанаваны. Адзін за адным на сцэну ўзнімаліся перадавікі сельскагаспадрчай вытворчасці, ім выказваліся словы ўдзячнасці за руплівую працу. Сярод іх на нарыхтоўцы кармоў: Ігар Уласевіч, Валерый Калеснік, Аляксандр Радзюк, Віктар Савоська, Дзяніс Савоська, Дзмітрый Хілевіч, Дзяніс Янкоўскі, Мікалай Машчонскі, Міхаіл Зайко, Мікалай Карпейчык, Віктар Чубрык, Андрэй Уласевіч, Віктар Мураўскі, Баляслаў Чашэйка, Іван Мялешка, Андрэй Грынько, Міхаіл Мяць, Мікалай Каралько, Міхаіл Гірза, Яўгеній Саўко, Мікалай Суднік, Сяргей Занько, Яўгеній Кляноўскі, Юрый Захарчук, Уладзімір Жданук, Дзмітрый Сіроцін, Мікалай Радзюк, Мікалай Карнічэнка, Аляксандр Флейта, Юрый Пліско.

За ініцыятыўнасць і паспяховае выкананне сваіх прафесійных абавязкаў  адзначаны Яўгеній Андрэйчык, Аляксандр Саўко, Ігар Ігнатовіч, Сяргей Сіроцін, Андрэй Радзюк, Аляксандр Лазарчык, Вячаслаў Радзюк, Міхаіл Найба, Віктар Урбановіч, Віктар Клаўсуць, Міхаіл Радзюк, Алег Расюкевіч, Валерый Хілевіч, Дзмітрый Сак, Сяргей Наўмовіч, Павел Карчык, Андрэй Камаскевіч, Іван Іванчык, Аляксандр Мурашка, Дзмітрый Урбановіч.

На ўрачыстасці былі ўшанаваны і жывёлаводы, чыя праца патрабуе пастаяннай напружанасці, вялікай самааддачы, стойкасці і цярпення: Віталій Радзюк, Віталій Карнялюк, Аляксандр Смольскі, Яўгеній Жукоўскі, Аляксандр Гірза, Сяргей Чыркун, Аляксандр Зайко, Уладзімір Кірэйка, Дзмітрый Патук, Міхаіл Гірза, Міхаіл Філончык, Слава Мулярчык, Аляксандр Мялешка, Аляксандр Галавач, Аляксандр Ціхановіч.

З мэтай павышэння зацікаўленасці работнікаў у паляпшэнні эфектыўнасці працы і канчатковых выніках дзейнасці прэміраваны калектывы фермаў: за атрыманыя вынікі за 10 месяцаў 2025 года — МТК «Райца-1» (першае месца), МТФ «Міратычы» (другое), МТФ «Літараўшчына» (трэцяе), МТК «Райца-2» (чацвёртае); за атрыманне найбольшых сярэднясутачных прываг за 10 месяцаў 2025 года (група цялят на дарошчванні да двух месяцаў) — МТК «Райца-2» (першае месца), МТФ «Літараўшчына» (другое);  на дарошчванні да пяці месяцаў — МТК «Райца-2» (першае месца), ферма «Францішкова» (другое), на дарошчванні 5-10 месяцаў — ферма «Францішкова» (першае месца), МТК «Райца-1» (другое), на адкорме буйной рагатай жывёлы — ферма «Мінакі».

Слова і песня — у падарунак

Сапраўды, што найлепш можа сагрэць душу чалавека, чым шчырае слова і добрая песня? На свяце іх было ўдосталь: шчодра дарылі пранікнёныя словы вядучыя ўрачыстасці і госці. Працаўнікі зямлі Свіцязянскай іх заслужылі — зямлі, якая мае сваю гісторыю, цудоўныя краявіды, і на якой сумленна працуюць яе жыхары, каб па праве называць сябе яе гаспадарамі.

А яшчэ, як заўважана ў народзе, праца і песня поруч ідуць. Святочны настрой прысутным на ўрачыстасці стваралі ўдзельнікі фолк-групы «Добрыя людзі». У іх выкананні прагучала песня з аднайменнай назвай, у якой былі радкі: «Помніць бацькоўскі наказ: добрых людзей заўсёды шукай…». Як і сцвярджэнне выканаўцаў: «Добрых людзей усё-такі болей». Яны не памыляюцца: імі напоўнена Свіцязянская зямля. Як і працавітымі людзьмі, якія ўслаўляюць родную старонку сваёй шчырай працай.

Галіна СМАЛЯНКА

Фота Іны ЛЕЙКІ 

https://polymia.by/selskoe-hozyaistvo/svityazyanka-selhoz/

Читайте также: