Главная » Новости » Лента новостей

В рамках акции «Наш животновод» поздравили бригадиров ферм КСУП «Малюшичи»

278

На Карэліччыне працягваецца рэспубліканская акцыя “Наш жывёлавод”, падчас якой ушаноўваюць нялёгкую, але неабходную для ўсёй краіны працу жывёлаводаў. Віншаванні з нагоды акцыі прымалі супрацоўнікі КСУП “Малюшычы”.

Госці сабраліся ва ўтульнай зале кафэ “Гасцінец” у вёсцы Баранавічы. З віншаваннямі да жывёлаводаў завіталі старшыня Карэліцкага райвыканкама Генадзій Шатуеў, намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Аляксандр Манько і старшыня Карэліцкага райкама прафсаюза работнікаў АПК Ірына Пянькоўская.

— Рэспубліканская акцыя “Наш жывёлавод” крочыць па краіне сёмы год, — сказала Ірына Леанідаўна. — Дзякуючы ёй мы ў чарговы раз кажам работнікам жывёлагадоўлі шчырыя словы падзякі, можам чарговы раз звярнуць увагу на цяжкасці, якія ўзнікаюць у іх працы.

Прафсаюзны лідар звярнула ўвагу на тое, што падчас акцыі ўзнагароды атрымліваюць усе, хто звязаны з жывёлагадоўляй — аператары машыннага даення, жывёлаводы, вартаўнікі. Сёння ў зале сабраліся брыгадзіры ферм, таму ўзнікла ідэя сабраць іх за круглым сталом, дзе яны змогуць у цёплай сяброўскай атмасферы сустрэцца са сваімі калегамі, абмеркаваць сваю работу і жыццё.

— Вашу працу нельга пераацаніць, — сказаў старшыня Карэліцкага райвыканкама Генадзій Шатуеў. — У ёй няма дробязяў, а яе вынікам з’яўляецца якаснае малако і мяса — аснова харчовай бяспекі нашай краіны. 2024 год аб’яўлены Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам Годам якасці. У нас у раёне створана добрая база, ёсць патэнцыял, але ёсць яшчэ куды імкнуцца, над чым працаваць, каб павысіць якасць нашай прадукцыі. Вялікі дзякуй вам за вашу нялёгкую працу.

Падзячным пісьмом Карэліцкага райкама прафсаюза работнікаў АПК і памятнымі падарункамі ўзнагародзілі брыгадзіра МТФ “Машэвічы” Руслана Бабакулыева, брыгадзіра МТФ “Даўгінава” Ірыну Дзехцярэвіч, брыгадзіра МТФ “Малюшычы” Наталлю Катушонак, брыгадзіра фермы “Руднікі” Дзмітрыя Коціка і брыгадзіра фермы “Тупалы” Наталлю Федарака.

— Не кожны дзень атрымліваецца сустрэцца са сваімі калегамі, абмеркаваць работу, падзяліцца нейкімі планамі, вырашыць пытанні, — кажа Ірына Дзехцярэвіч. — Сённяшняе мерапрыемства — выдатная нагода нагнаць упушчанае. Вельмі прыемна, што нашу работу заўважаюць і ацэньваюць. Ад гэтага нават адчуваеш прыліў новых сіл.

— Сённяшні круглы стол стаў для меня нечаканасцю, — расказвае Дзмітрый Коцік. — Атрымалася сустрэцца з калегамі, пагутарыць з кіраўніцтвам. Зразумела, заўжды прыемна бачыць, што твая работа не застаецца па-за ўвагай раённага кіраўніцтва, што яе бачаць. Вялікі дзякуй за такую выдатную акцыю, за шчырыя цёплыя віншаванні.

По материалам газеты "Полымя"

Читайте также: