В КУСП «Черняховский-Агро» чествовали аграриев
Урачыстае мерапрыемства ў гонар працаўнікоў КУСП “Чарняхоўскі-Агра” адбылося ў Турэцкім Доме культуры. Ва ўтульнай зале сабраліся тыя, хто звязаў сваё жыццё з апрацоўкай зямлі, вырошчваннем ураджаю і клопатам аб сельскай гаспадарцы. Кожны з працаўнікоў унёс значны ўклад у забеспячэнне харчовай бяспекі краіны.
Павіншаваць працоўны калектыў КУСП “Чарняхоўскі-Агра” сабраліся не толькі мясцовае кіраўніцтва, але і запрошаныя госці: старшыня Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў Аляксей Гаўрош і старшыня Турэцкага сельвыканкама Мікалай Шуляк.
У сваім віншаванні Аляксей Іванавіч сказаў:
— Паважаныя сябры! Хачу павіншаваць вас са святам ад раённага Савета дэпутатаў, ад раённага выканаўчага камітэта. Пажадаць вам, каб у вашым жыцці ўсё атрымоўвалася, усё вас радавала. Бо ваша праца неабходна. Як кажа наш Прэзідэнт, яна стварае харчовую бяспеку краіны. Ваша праца вельмі патрэбная і вельмі каштоўная. І на сённяшні дзень гэта самае галоўнае ў нашай краіне.
Існуе традыцыя — на пачатку свята ўручаць хлеб новага ўраджаю гаспадару. Гонар уручыць каравай 2025 года старшыні сельгаспрадпрыемства “Чарняхоўскі-Агра” Наталлі Дубковай выпаў камбайнёру Юрыю Бязушка, які з’яўляецца лідарам па намалотах.
— Сёння мы сабраліся, каб адзначыць свята працаўнікоў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці, — звярнулася да працаўнікоў старшыня. — Свята, калі яшчэ раз можна звярнуць ўвагу на важнасць і значнасць вашай працы. Адзін чалавек, які працуе ў сельскай гаспадарцы, корміць дзесяць чалавек, якія працуюць у іншых сферах. Не кожны зможа працаваць на сяле, бо гэта вельмі адказная і адважная праца.
Наталля Іванаўна ўручыла Падзякі камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства “Чарняхоўскі-Агра” галоўнаму інжынеру Юрыю Бязушка, трактарысту-машыністу Ігару Брылевічу, сторажу Уладзіміру Гізу, трактарысту-машыністу Аляксандру Гурскаму, галоўнаму эканамісту Таццяне Гурскай, аператару машыннага даення МТФ “В. Слабада” Наталлі Жарнак, трактарысту-машыністу Юрыю Забаўскаму, трактарысту-машыністу Віталію Загібайлаву, брыгадзіру вытворчай брыгады ў раслінаводстве Юрыю Кірэеву, электрагазазваршчыку Уладзіміру Красніцкаму, аператару механізаванай фермы “Адамова” Вераніцы Ласоўскай, інжынеру па механізацыі працаёмкіх працэсаў Мікалаю Лустачу, слесару па рамонту працаёмкіх працэсаў Андрэю Людкевічу, аператару машыннага даення МТФ “Загор’е” Марыне Мацола, трактарысту-машыністу Сяргею Плескачу, трактарысту-машыністу Мікалаю Скіба, вадзіцелю Віталію Турко і трактарысту-машыністу Віктару Шыманскаму.
Старшыня прафкама сельгаспрадпрыемства “Чарняхоўскі-Агра” Дзіяна Сас таксама ўручыла ўзнагароды. Падзякай пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі адзначаны: вадзіцель Віктар Бабарыка, палявод Аляксандр Браўко, трактарысты-машыністы сельскагаспадарчай вытворчасці Мікалай Жук, Мікалай Забаўскі, Вадзім Ракач, Дзмітрый Янкоўскі і Сяргей Клімаш, повар Алена Рудзяк.
Да віншавання далучыўся Мікалай Шуляк, які падкрэсліў значнасць людзей, якія працуюць ў галіне сельскай гаспрадаркі.
Падзячнае пісьмо старшыні Карэліцкага райвыканкама атрымала бухгалтар Усяслава Ракач, Ганаровую грамату Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў — аператар машынага даення Таццяна Чэмбровіч. Аляксей Іванавіч таксама ўручыў Падзячныя пісьма Карэліцкага раённага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК аператару свінагадоўчага комплексу Вользе Ярмола і галоўнаму бухгалтару Юліі Трот.
Пасля ўрачыстасцей сваёй творчасцю, бадзёрасцю і святочным настроем з гледачамі дзяліліся гумарыстычны дуэт “Дзед і баба”, удзельнікі мастацкай самадзейнасці і народны ансамбль песні Турэцкага Дома культуры.
Кацярына ЖАМОЙДА
Фота аўтара
https://polymia.by/selskoe-hozyaistvo/chernyahovskiy/








