Главная » Новости » Лента новостей

В КСУП "Малюшичи" торжественно чествовали лучших тружеников

148

Да пастаўленых мэт — разам "Чалавек — гучыць ганарова," — пісаў М. Горкі. Гэтыя словы ўспомніла на ўрачыстым сходзе ў КСУП "Малюшычы", на які сабраліся працаўнікі гаспадаркі. Іх твары свяціліся  ўсмешкамі — і ад гэтага пасвятлела ў зале. Сустрэча праводзілася напярэдадні веснавога свята, Дня жанчын.  У прамове дырэктара КСУП "Малюшычы" Крысцінэ Шчара гучала прызнанне і ўдзячнасць працаўнікам за іх добрасумленныя адносіны да даручанай справы. Кіраўнік сельгаспрадпрыемства пажадала ім далейшых поспехаў у працы: "Будзем трымаць марку!" Толькі агульнымі намаганнямі можна дасягнуць пастаўленых мэт. Па рабоце майстра відаць Праца — аснова асноў. Працавіты чалавек паказвае свае старанні і прафесіяналізм, адчувае яе асалоду, а калі яна па душы, шчаслівы ўдвая. Вось і малюшыцкія працаўнікі, розныя па прафесіі і ўзросце, аб'яднаны агульным жаданнем працаваць шчыра і бездакорна.  Сапраўды, ёсць свае зорачкі і на малюшыцкай зямлі, якія  сумленнымі адносінамі да справы паказваюць прыклад. На ўрачыстым сходзе па выніках 2024 года лепшыя працаўнікі гаспадаркі былі адзначаны, а іх партрэты занесены на Дошку Пашаны сельгаспрадпрыемства. Сярод іх — слесар Валерый Арцюх, кладаўшчыкі Іван Усс і Галіна Гоцка, аператар машыннага даення Алена Патук, жывёлавод Дзяніс Мацко, брыгадзір вытворчай брыгады ў жывёлагадоўлі МТФ "Машэвічы" Алена Кавальчук, брыгадзір вытворчай брыгады ў раслінаводстве Уладзімір Касоўскі, трактарыст-машыніст Віктар Саўко, галоўны інжынер Яўгеній Аляшкевіч, эканаміст Вольга Аляшкевіч.   Жыццё пражыць — не поле перайсці "Жыццё даецца адзін раз і пражыць яго трэба так, каб не было сорамна за бязмэтна пражытыя гады"— узгадала крылаты выраз, які  праносім праз усё жыццё і на схіле гадоў пачынаем  аналізаваць пройдзены шлях. Прыемна, калі жыццё ўдалося, і яму даюць высокую адзнаку. На сходзе ў сувязі з дасягненнем агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту і выхадам на заслужаны адпачынак былі ўшанаваны млынар Аляксандр Варвашэня, слесар Аляксандр Пахолак, інжынер па ахове працы Юрый Антановіч, заатэхнік-селекцыянер Ларыса Трахініна, галоўны бухгалтар Ала Маліноўская, кладаўшчык Галіна Гоцка, палявод Аляксандр Савоська, вадзіцель Міхаіл Ашманкевіч, жывёлаводы Ларыса Марцінкевіч і Аляксандр Барэйка, трактарыст-машыніст Мікалай Федарака. Рады БСЖ папоўніліся Слова трымала старшыня пярвічнай грамадскай арганізацыі "Беларускі саюз жанчын" КСУП "Малюшычы" Святлана Казак, якая адзначыла, што грамадская арганізацыя з'яўляецца самым масавым жаночым рухам краіны. БСЖ вядзе актыўную дабрачынную і гуманітарную дзейнасць па аказанні дапамогі, у тым лікумаючым патрэбу жанчынам, сем'ям, дзецям. Рэалізуе шэраг традыцыйных акцый і праектаў: "Нашы дзеці", "Здаровая жанчына — здаровая нацыя", "Моцная сям'я — моцная дзяржава", "Збяром заплечнік разам" і іншыя. З 2022 года БСЖ праводзіць Форум працаўнікоў сяла, удзельніцамі якога былі і малюшыцкія працаўніцы. Рады грамадскай арганізацыі сельгаспрадпрыемства папоўніліся, у якія на ўрачыстым сходзе былі прыняты сакратар Ася Андрэйчык, інжынер Вікторыя Драздоўская, бухгалтар Вольга Маліноўская, повар Дзіяна Гіз, касір Алена Коцік, тэхнік па племянной справе Вольга Мартыненка, эканаміст Вольга Аляшкевіч. Добрая песня — добры падарунак                 На працягу сустрэчы калектыў мастацкай самадзейнасці Малюшыцкага сектара культуры дарыў прысутным добрыя мелодыі, і гэта ўзнімала настрой напярэдадні веснавога свята. Яны былі аб вёсцы, Радзіме, каханні, кветках  і вясне—  і гэта вельмі радавала. Прыход вясны — надзеі на лепшае, дык няхай яны збываюцца. Няхай усё ладзіцца ў малюшыцкіх працаўнікоў у працы і жыцці. Яны  заслугоўваюць спаўна клопату і ўвагі. Алена ПАТУК, аператар машыннага даення фермы "Малюшычы": — Чвэрць стагоддзя працую на ферме. Праца мне падабаецца, хаця лёгкай яе не назавеш, але яна вельмі патрэбная. У гэтым пераконваюся кожны раз, як і сёння, калі прагучала маё прозвішча аб занясенні на Дошку Пашаны прадпрыемства. Мае старанні заўважылі — значыць яны былі недарэмнымі. Буду далей шчыра і сумленна працаваць. Галіна СМАЛЯНКА  Фота Сяргея СТОЛЯРА  

Источник: 

Читайте также: