Главная » Новости » Лента новостей

В Кореличском районе урожайность сахарной свеклы выше, чем в прошлом. Посмотрели, как идет уборка сладкого корня в ГП «Луки-Агро»

278

Жніво завершана, зерне ўбрана з палёў і звезена ў засекі, але гарачая пара ў аграрыяў працягваецца. Не паспелі астыць пасля малацьбы збожжаўборачныя камбайны, як у раёне пачалі ўборку цукровых буракоў, якія займаюць плошчу 3405 га.

У ДП “Лукі-Агра” пад салодкую культуру адзведзена 520 га. Для таго, каб сёлета атрымаць добры ўраджай, агранамічнай службай сельгаспрадпрыемства была праведзена карпатлівая работа: палі былі выбраны з улікам севазвароту, на кожным былі распланаваны ўсе этапы вырошчвання салодкага кораня ў залежнасці ад гатунку.

Галоўны аграном прадпрыемства Павел Тананка кажа, што цукровыя буракі — культура капрызная. Яна не церпіць засухі і пустазелля, а пры яе вырошчванні неабходна пільна сачыць за глебай, рацыянальна прымяняць сучасныя тэхналогіі і строга выконваць тэрміны ўборкі.

— Падчас закладкі ўраджаю цукровых буракоў гэтага года мы выкарыстоўвалі замежныя гібрыдныя гатункі: Аграном, Фьёла, Франтэра, Карыока, Іберыя, Ардамакс, — расказвае Павел Тананка. — Перад сяўбой у глебу была ўнесена неабходная колькасць мінеральных угнаенняў, расліны былі апрацаваны ад хвароб і насякомых-шкоднікаў. Як вынік, на сённяшні дзень мы маем ураджайнасць 450 ц/га. Год таму ўраджайнасць складала 405 ц/га.

Механізатар Уладзімір Тананка, які працуе за рулём камбайна на ўборцы салодкіх караняплодаў, з задавальненнем расказвае пра сваю работу:

— Як і любую культуру, цукровыя буракі важна ўбраць якасна і ва ўстаноўлены тэрмін. У гэтай няпростай справе добрым памочнікам выступае тэхніка, — мужчына аглядае кабіну камбайна. — Паглядзіце, тут утульна, працуе кандыцыянер, моцнага шуму і пылу няма, усе органы кіравання пад рукой. У бункер памяшчаецца 20 тон буракоў, а напаўняецца ён літаральна за дваццаць хвілін.

Крыху далей на полі чакаюць свайго часу грузавыя машыны, што выстраіліся ў чаргу да пагрузчыка-ачышчальніка буракоў Kleine Cleanliner, які хутка загружае адзін прычэп за другім. Ураджай адвозяць на Гарадзейскі цукровы камбінат, дзе ў хуткім часе ён будзе перапрацаваны ў цукар і зробіць чыё-небудзь жыццё саладзейшым.

КАМПЕТЭНТНА

Начальнік аддзела арганізацыі вытворчасці і механізацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Ілья Самуйлік:

— Сёлета на Карэліччыне неабходна ўбраць 3405 га цукровых буракоў. Плануецца накапаць 183200 тон салодкіх караняплодаў. У мінулым годзе было накапана 171603 тоны з сярэдняй ураджайнасцю 525 ц/га. На 13 верасня ўбрана 54344 тоны з ураджайнасцю 540 ц/га. У мінулым годзе на гэтую дату было накапана 10387 тон з ураджайнасцю 424 ц/га.

Сяргей Столяр

Фота аўтара

По материалам газеты "Полымя"

Читайте также: