Главная » Новости » Лента новостей

В Кореличском районе состоялся семинар по постановке техники на длительное хранение

89

Асноўныя палявыя сельгасработы ўжо скончыліся, а значыць самы час пільную ўвагу надаць пастаноўцы сельскагаспадарчай тэхнікі на доўгае захоўванне. У раёне распрацаваны комплекс мерапрыемстваў па правядзенні гэтых работ, якім прадугледжаны графікі пастаноўкі ўсіх відаў тэхнікі – у адпаведнасці з ім і ажыццяўляецца адказны працэс. Як з гэтай задачай справіліся сельгаспрадпрыемствы раёна, удзельнікі семінара-нарады даведаліся, пабываўшы ў  гаспадарках Карэліцкага раёна.

Сёння вельмі важна не ўпусціць ні адну адзінку тэхнікі, неабходна выконваць усе патрабаванні як да працяглага, так і часовага іх захоўвання. А штогадовы агляд-конкурс па пастаноўцы тэхнікі паказвае, наколькі сур’ёзна ўсе адказныя спецыялісты падышлі да пастаўленай задачы.

Для дэталёвага вывучэння ўсіх пытанняў былі створаны дзве рабочыя групы, якія  ахапілі ўсе гаспадаркі раёна. У ходзе агляду мехдвароў спецыялісты  звярталі ўвагу на правільнасць пастаноўкі тэхнікі на зімовае захоўванне,  гатоўнасць рамонтна-тэхнічнай базы і ход рамонтных работ (неабходных па графіку), арганізаванасць аховы працы на вытворчасці, парадак на тэрыторыі машынна-трактарных паркаў, а таксама на стварэнне бяспечных умоў працы і адпачынку для работнікаў.

Кацярына КУКАНАВА

Фота аўтара

По материалам газеты "Полымя"

Читайте также: