Главная » Новости » Лента новостей

В Кореличском районе проходит единый день информирования населения

287

Раённая інфармацыйна-прапагандысцкая група № 3 пад кіраўніцтвам першага намесніка старшыні Карэліцкага райвыканкама, начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Яўгенія Бусько сустрэлася з працоўным калектывам ДП “Чарняхоўскі-Агра”.


На парадку дня — самыя актуальныя пытанні: пачынаючы з ходу выбарчай кампаніі і заканчваючы добраўпарадкаваннем населеных пунктаў і бяспекай насельніцтва.
Яўгеній Бусько адзначыў, што сустрэча праходзіць напярэдадні ключавой грамадска-палітычнай падзеі — выбараў Кіраўніка нашай краіны. Ён спыніўся на асаблівасцях электаральнай кампаніі і важнасці ўдзелу ў выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, нагадаў, што з 21 па 26 студзеня кожны павінен прыйсці на выбарчы ўчастак і зрабіць свой выбар.
Працягваючы тэму, Яўгеній Анатольевіч расказаў аб дасягненнях суверэннай Беларусі, у тым ліку аб поспехах дзейнасці раённых сельгаспрадпрыемстваў і арганізацый, а таксама аб станоўчых момантах у розных галінах жыцця нашага раёна – ахове здароўя, камунальнай гаспадарцы, адукацыі, будаўніцтве і сельскай гаспадарцы.
— Сёлета сельгаспрадпрыемствамі раёна атрымана 120,7 тысячы тон кукурузы і зерня з ураджайнасцю 58,8 ц/га. Дасягнуты высокія вынікі ў вытворчасці рапсу, атрыманы небывалы ўраджай цукровых буракоў. Павялічылася вытворчасць амаль ўсіх відаў прадукцыі жывёлаводства. Усё гэта разам стварае наш дабрабыт і гарантуе трывалае будучае, — сказаў кіраўнік групы.


— 26 студзеня кожнаму з нас трэба будзе зрабіць галоўны выбар у жыцці краіны. Выбары — гэта не толькі права, але і грамадзянскі абавязак. Важны голас кожнага. Пайсці на выбары — значыць быць у самы важны для нашай краіны дзень разам, — заклікала працоўны калектыў праявіць сваю актыўную грамадзянскую пазіцыю прафсаюзны лідар Карэліччыны Ірына Пянькоўская.
Старшыня Турэцкага сельсавета Мікалай Шуляк нагадаў аўдыторыі, што 2025 год аб’яўлены Годам добраўпарадкавання і заклікаў усіх уключыцца ў работу. Ён падзяліўся планамі ў гэтым кірунку на тэрыторыі сельсавета.

Источник

Читайте также: