Главная » Новости » Лента новостей

В Кореличском районе награды получили аграрии, добившиеся успехов на подготовке техники к жатве и во время первого укоса трав

529

Старшыня Карэліцкага райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Ірына Пянькоўская ўзнагародзіла  работнікаў за паспяховую падрыхтоўку тэхнікі і зернесушыльнай гаспадаркі да ўборкі ўраджаю 2023 года. Падзячныя пісьмы Карэліцкага райкама прафсаюза АПК і грашовыя прэміі ўручаны дзесяці лепшым работнікам прадпрыемстваў раёна.

Падзячным пісьмом і грашовай прэміяй за якасную і своечасовую падрыхтоўку льноўборачнай тэхнікі таксама ўзнагароджаны трактарыст ААТ «Карэлічы-Лён» Аляксандр Сасноўскі

Адзначылі ў райкаме прафсаюза работнікаў АПК і працу па правядзенні нарыхтоўкі кармоў з траў першага ўкосу. Падзячнымі пісьмамі і грашовымі прэміямі заахвочаны 10 лепшых работнікаў прадпрыемстваў раёна.

Ірына Пянькоўская 

Читайте также: