В КОРЕЛИЧАХ В ДЕНЬ ВСЕНАРОДНОЙ ПАМЯТИ ЖЕРТВ ВЕЛИКОЙ ОТЕЧЕСТВЕННОЙ ВОЙНЫ И ГЕНОЦИДА БЕЛОРУССКОГО НАРОДА ПРОШЕЛ МИТИНГ-РЕКВИЕМ
22 чэрвеня на Карэліччыне прайшлі памятныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня памяці і смутку — даты пачатку Вялікай Айчыннай вайны.
У памяці чалавечай фатальная дата 22 чэрвеня 1941 года засталася не проста як дата, а як рубеж, пачатак адліку доўгіх 1418 дзён і начэй Вялікай Айчыннай вайны. У гэты памятны дзень мы, удзячныя нашчадкі, аддаём даніну павагі землякам, якія загінулі за гонар і незалежнасць нашай любімай Радзімы, цаной неймаверных намаганняў здабылі Перамогу над ворагам.
Трагічныя мерапрыемствы працягнуў мітынг, які адбыўся каля мемарыяльнага комплексу “Зорка”. Наша зямля шмат што можа ўзгадаць... Памятае попел спаленых вёсак, слёзы маці, дзіцячыя цацкі, кінутыя ў спешцы уцёкаў. Гэтыя ўспаміны, як незагойная рана, якая баліць нават праз дзесяцігоддзі. Мы памятаем мужнасць тых, хто стаяў да канца, хто абараняў родную зямлю не толькі са зброяй у руках, але і проста застаючыся чалавекам у нечалавечых абставінах.
Перад прысутнымі выступіў старшыня Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Андрэй Гардзей: — Сёння мы сабраліся разам, каб аддаць даніну памяці і павагі тым, хто ў цяжкія гады Вялікай Айчыннай вайны праявіў нязломную волю, мужнасць і самаадданасць. 22 чэрвеня 1941 года стала чорнай вехай у гісторыі нашай краіны. Гэты дзень назаўсёды ўрэзаўся ў нашу памяць, як пачатак цяжкіх гадоў выпрабаванняў, страт і гераізму. 84 гады таму гітлераўскія войскі вераломна напалі на Савецкі Саюз. Беларусы першымі прынялі на сябе разбуральны ўдар нямецкай армады: звыш мільёна чалавек змагаліся на франтах, вялі жорсткую барацьбу на акупіраванай ворагам тэрыторыі. Фашысцкія акупанты ставілі сваёй задачай ліквідаваць дзяржаўнасць Беларусі, ператварыць яе ў аграрна-сыравінны прыдатак Германіі. Па плане "Ост" гітлераўскае кіраўніцтва прадугледжвала на працягу 30 гадоў 75% беларускага насельніцтва па расавых і палітычных прыкметах знішчыць або выселіць на ўсход, а астатнія 25% — анямечыць і выкарыстоўваць у якасці сельскагаспадарчых рабоў.

Удзельнікі мітынгу ўшанавалі памяць загінулых хвілінай маўчання, усклалі жывыя кветкі да помніка. У знак памяці аб подзвігу воінаў, аб мірных беларусах, жыцці якіх нічога не каштавалі для фашысцкіх захопнікаў.
У гэты жалобны дзень сотні тысяч беларусаў нясуць кветкі і вянкі да абеліскаў, дэманструючы імкненне да міру, стварэння, адзінства, захавання гістарычнай памяці ўсіх часоў і ўсіх этапаў станаўлення цяперашняй мірнай і незалежнай Беларусі.
— Калі пачалася вайна, я быў зусім маленькі, але мама расказвала пра той жах, які адчулі людзі, — расказвае былы малалетні вязень нацызму Глеб Крышэнь. — Мае бацькі заўсёды казалі, што вайна — самае страшнае на зямлі. А самая вялікая каштоўнасць — мір. Няхай неба над Беларуссю будзе заўсёды блакітным і сонечным, як сёння.