Главная » Новости » Лента новостей

В Кореличах чествовали работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности (+видео)

70

Традыцыйнае свята “Для тых, хто працуе годна”,  прысвечанае Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу, прайшло ў Карэліцкім раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці.

Атмасфера свята сустракала ўдзельнікаў урачыстасці ўжо ў фае Цэнтра культуры, дзе былі арганізаваны выставы прадукцыі з сыравіны, вырашчанай на Карэліччыне. Аматараў фотаздымкаў чакалі з густам аформленыя фотазоны  сельгаспрадпрыемстваў раёна.

Павіншаваць аграрыяў сабраліся прадстаўнікі раённага выканаўчага камітэта, ветэраны працы і шматлікія госці. Адкрылася ўрачыстасць уручэннем старшыні Карэліцкага райвыканкама Генадзію Шатуеву каравая новага ўраджаю – сімвала завяршэння сельскагаспадарчага года і дабрабыту.

– За кожным значным паказчыкам, у кожным  караваі – часцінка нялёгкай працы сельскіх працаўнікоў і работнікаў перапрацоўчых прадпрыемстваў Карэліччыны, іх стараннасць, упартасць і талент, – падкрэсліў у прывітальным слове кіраўнік раёна. – Вялікі ўсім дзякуй за добрасумленную працу і настойлівасць у дасягненні пастаўленых мэтаў. Упэўнены, што і ў далейшым вы будзеце прыкладаць усе намаганні для павышэння эфектыўнасці сельскагаспадарчай вытворчасці, уносіць дастойны ўклад у развіццё нашага раёна і ўмацаванне харчовай бяспекі Рэспублікі Беларусь.

 

Слова трымала старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Ірына Пянькоўская, якая адрасавала словы віншаванняў і ўручыла  ўзнагароды.

Падзяка Гродзенскага абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу аб’яўлена:

ШЧАРБОВІЧ Таццяне Васільеўне, інспектару па кадрах КСУП ”Царука”, ТУРУ Сяргею Іванавічу, дырэктару Мірскага філіяла  ААТ “Гродзенскі лікёра-гарэлачны завод”.

Падзячным пісьмом Гродзенскага абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу ўзнагароджаны:

ПАНЬКО Алена Аляксандраўна, бухгалтар КСУП “Лукі-Агра”, казначэй прафкама.

Дыплом Гродзенскага абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу уручылі экіпажу СВК “Свіцязянка-2003” у складзе камбайнера САЎКО Аляксандра Анатольевіча і памочніка УЛАСЕВІЧА Аляксея Міхайлавіча.

Падзяка Карэліцкага раённага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу аб’яўлена ГУРЫНОВІЧУ Валерыю Георгіевічу, трактарысту-машыністу КСУП “Малюшычы”.

За добрасумленны актыўны ўдзел у дзейнасці прафсаюзнай арганізацыі і ў сувязі з прафесійным святам – Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу –  восем членаў прафсаюзных пярвічных  арганізацый   сельгаспрадпрыемстваў  атрымалі  пуцёўкі на аздараўленне і санаторна-курортнае лячэнне ў сістэме санаторыяў «Белпрафсаюзкурорт».

По материалам газеты "Полымя"

Читайте также: