Главная » Новости » Лента новостей

В канун Дня Победы активисты профсоюза работников АПК возложили цветы к могиле неизвестного солдата в Ворнянах

397

Шэсць гадоў назад напярэдадні 9 Мая ў аграгарадку Варняны ўрачыста адкрылі помнік на месцы пахавання невядомага салдата. Дарэчы, гэтая ініцыятыва належыць светлай памяці вязню канцэнтрацыйнага лагера Таццяне Нікіфараўне Волкавай. 

Пасля раённага аўтапрабега “Беларусь помніць. Помнім кожнага” старшыня Астравецкай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Юрый Адула і галоўны бухгалтар Марыя Станкевіч запалілі лампадку і ўсклалі кветкі на магіле, дзе ляжыць невядомы салдат. Напярэдадні работнікі ДП "Астравецкае прадпрыемства меліаратыўных сістэм" прывялі месца пахавання ў парадак, зрабілі падсыпку, падкрэсліваючы важнасць захавання памяці аб загінуўшых абаронцах Айчыны.

– На жаль, нельга аднавіць прозвішча героя, які загінуў і пахаваны на нашай варнянскай зямлі, але ў нашых сілах клапаціцца пра гэтае месца і памятаць, што за Вялікай Перамогай стаяць мільёны жыццяў і асобныя лёсы людзей, як і гэтага салдата,  упэўнены Юрый Адула. – Прафсаюзы не толькі будуюць будучынюяны і беражліва захоўваюць гістарычную спадчыну і перадаюць наступным пакаленням. Моцная краінагэта краіна, якая памятае! 

 

Текст: Алёна Ганулич 

Фото: Алёна Ганулич 

Читайте также: