В ГП «Малюшичи» работают мастерицы на все руки: шьют, вяжут и вышивают
Народная творчасць памалу сыходзіць сваімі каранямі ў далёкае мінулае, і сёння, на жаль, забываюцца многія заняткі і промыслы, якімі сотні гадоў валодалі нашы продкі. Жыццё крочыць наперад. Новыя тэхналогіі замянілі ручную працу, аднак яшчэ не перавяліся ў нас майстравыя людзі. Яны не толькі захоўваюць спадчыну народнай творчасці, але і ўносяць нешта новае, мяняюць формы, удасканальваюць віды вырабаў.




У многіх з нас ёсць хобі: хтосьці любіць рабіць выпечку, хтосьці захапляецца спортам, а хтосьці не можа і дня пражыць, каб не змайстраваць сваімі рукамі што-небудзь. Напрыклад, вышыванне крыжыкам існуе ўжо шмат стагоддзяў і лічыцца адной з самых простых формаў ручной вышыўкі, што робіць яе даступнай практычна для ўсіх. Вольга Аляшкевіч аднойчы ўзяла ў рукі пяльцы і прыкіпела душой да вышывання.
– Захапленне з’явілася не так даўно. Аднойчы ў магазіне кінуўся ў вочы набор для вышывання, вырашыла купіць, і вельмі ўжо захапіла гэта мяне. Справілася з ім хутка. Аформіла ў рамку. Цяпер захоўваю работу на памяць, – расказала Вольга Васільеўна і дадала: – Новае маё хобі дастаўляе мне вялікае задавальненне і радасць. Часам так захапляюся, што і пра сон забываю.
У дэкаратыўна-прыкладным мастацтве майстрыха знайшла сваю крыніцу натхнення, сваю аддушыну. А калі знаходзіш справу па душы, то жыць становіцца крышачку цікавей.
А вышыванне крыжыкам – гэта як палёт, душэўны адпачынак ад хатняй мітусні.
Кацярына КУКАНАВА і Галіна СМАЛЯНКА
Фота Іны ЛЕЙКІ і Кацярыны КУКАНАВАЙ
По материалам газеты "Полымя"








