Главная » Новости » Лента новостей

В Год белорусской женщины рассказываем о тех, кто своим трудом создает продовольственную безопасность нашей страны

18

Быць аператарам машыннага даення — гэта хвалявацца за здароўе дойнага пагалоўя і кожную змену вытрымліваць высокі тэмп даення ад першай і да апошняй каровы, не забываючы пра якасць малака. Аб сваім вопыце ў прафесіі расказала Галіна Кудзіна, аператар машыннага даення КСУП «Баума».

куд

Не выпадкова гэты год — Год беларускай жанчыны, бо беларускія жанчыны ўжо шмат гадоў нароўні з мужчынамі ўносяць свой уклад у развіццё дзяржавы. Любая галіна пакараецца іх майстэрству, а спрадвечна мужчынскія прафесіі паступова перастаюць быць такімі. Жанчыны — надзейная апора беларускай эканомікі.
Галіна Кудзіна годны прадстаўнік сваёй прафесіі, у сельскай гаспадарцы яна больш за 30 гадоў. Пачынала працаваць цялятніцай, але з адкрыццём новай фермы змяніла прафесію і вось ужо 26 гадоў, як яна робіць свой унёсак у малочныя лічбы роднага раёна. Працуе жанчына заўсёды сумленна, выступае прыкладам для калег.

Усё мяняецца. Трэба ісці ў нагу з часам. Калі я толькі прыйшла на комплекс, у даільнай зале адначасова даілася 16 кароў, зараз больш за 30. Змяніліся і патрабаванні да якасці малака за гэтыя гады. Большыя патрабаванні з аператара машыннага даення, трэба быць пільным, сачыць за кожнай каровай ў зале, — кажа Галіна Кудзіна.

Жанчына, не без долі філасофіі, разважае аб сваёй працы:

Я выхадзец са шматдзетнай сям’і і ўпэўнена, што ўсё пачынаецца з сям’і. Я заўсёды буду ўдзячна бацькам, што яны навучылі нас не баяцца працы і выхавалі дастойнымі людзьмі. У сваёй працы за ўсе гэтыя гады я знайшла сваё прызванне, люблю сваю справу. Калі любіш справу, якой штодня жывеш, адчыняюцца яе новыя грані. Ты не дапускаеш думкі зрабіць нешта дрэнна ці на водкуп. Бачыш, што нейкая карова захварэла, яе трэба адбракаваць і падаіць асобна. За гады працы адрозніваеш кароў паміж сабой па афарбоўцы. Ведаеш, якая і колькі дае малака.

Галіна Кудзіна адзначае, што ў свой час прыемным бонусам стала жыллё ад гаспадаркі, якое паслужыла добрай дапамогай у падмурку будучага жыцця. Зрабілі рамонт, усё акультурылі, зараз ужо дом выкуплены. Муж некалі таксама працаваў у сельскай гаспадарцы, але ў выніку пайшоў шукаць шчасця ў іншую галіну.

Сельская гаспадарка — спецыфічная галіна. Магчыма, яна не для ўсіх, бо тут няма хуткага прагрэсу. На вынікі тут неабходна працаваць не адзін год, а за добрымі лічбамі стаіць праца ўсяго калектыву, ад кожнага неабходна аддача. Трэба хварэць сваёй справай, калі кожны на сваім месцы будзе працаваць добрасумленна, уся карціна пачне мяняцца ў лепшы бок.

Будьте в курсе главных событий Ивьевщины! Новости, фото, интересные истории — всё самое важное в одном месте.  Подписывайтесь: t.me/ivyenews


Мацвей Шабановіч.Фота аўтара

Читайте также: