В Беларуси подвели итоги работы в молочном животноводстве за 2024 год. СПК "Свитязянка-2003" вошел в "элитный клуб" (+данные о производстве молока на 3 марта)
Па дадзеных Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, у 2023 годзе ў элітным клубе прадпрыемстваў, якія надаілі больш за 10 тысяч кілаграм малака ад адной каровы, было 36 гаспадарак. У 2024 г. іх колькасць павялічылася да 52. На 8 месцы ў турнірнай табліцы размясціўся СВК “Свіцязянка-2003”, дзе пры пагалоўі ў 1950 кароў валавы надой за 2024 год склаў 23539 т, што на 104,6% больш, чым у 2023 г. Сярэдні надой малака ад адной рагулі склаў 12059 кг (+370 кг да ўзроўню 2023 г.). На 67 месцы па надою на адну рагулю ў турнірнай рэспубліканскай табліцы прадпрыемстваў, у якіх ад адной каровы надаілі больш за 6500 кг, размясціўся СВК “Маяк-Заполле”, дзе ад 1550 кароў у 2024 годзе надаілі 15181 тону малака (+106,8% да 2023 г.). Ад адной рагулі ў 2024 годзе надаілі ў сярэднім 9627 кг, што на 276 кг больш, чым у 2023 годзе. 82 месца ў рэспубліцы займае СВК “Жухавічы” з валавым надоем у 17760 тон за 2024 год (+110,7% да 2023 года). Сярэдні надой ад адной рагулі склаў 9392 кілаграма, што на 432 кг больш, чым у 2023 годзе. Таксама ў турнірнай табліцы можна знайсці ДП “Лукі-Агра”, дзе за мінулы год надаілі 13962 тоны малака, што на 105,4% больш, чым у 2023 годзе. Ад адной рагулі атрымалі 6598 кг, што на 338 кг больш, чым у 2023. За 2024 год сельскагаспадарчымі арганізацыямі раёна рэалізавана 87362,76 тоны малака, што на 4151,9 тоны (105%) больш, чым у 2023. Па выніках работы комплексаў па вырошчванні і адкорме буйной рагатай жывёлы за 2024 год 21 месца сярод комплексаў, дзе сярэднясутачныя прывагі склалі больш 550 г, займае комплекс “Пясочная” СВК “Жухавічы”, дзе валавыя прывагі склалі 1502 тоны, а сярэднясутачныя — 829 грам. У 2024 годзе на Карэліччыне было вырашчана 10193,8 тоны свініны. Большая частка атрыманай свініны — 5284,7 тоны (51,8%) вырашчана на філіяле “БіяМакс-Карэлічы” ЗАТ “БіяМакс”.








