Главная » Новости » Лента новостей

Успех предприятия создается трудолюбием его работников. КСУП «Луки-Агро» отмечает 70-летний юбилей

732

На працягу дзесяцігоддзяў КСУП “Лукі-Агра” працуе стабільна і эфектыўна дзякуючы калектыву прафесіяналаў – паляводаў і жывёлаводаў, вадзіцеляў і маханізатараў, спецыялістаў і кіраўнікоў сельскагаспадарчай вытворчасці, якія ўмела вырашаюць пастаўленыя задачы.  Праца на зямлі была заўсёды цяжкай, але ганаровай. У складаных умовах надвор’я, раніцай і познім вечарам, у будні і святы вы добрасумленна выконваеце свае абавязкі. Дзякуючы вашым намаганням забяспечваюцца харчовая бяспека, эканамічны і сацыяльны дабрабыт гаспадаркі.

Ад вытокаў да сучаснасці

У лютым 1949 года ў вёсцы Лукі аднавіўся калгас, які быў створаны ў 1940 годзе пад кіраўніцтвам Міхаіла Андрэевіча Крапіўніцкага. Адноўленую гаспадарку ўзначаліў Раман Мікалаевіч Шавейка (1949-1953 гг.). У 1952 годзе дробныя калгасы пачалі аб’ядноўвацца, у выніку чаго калгас «Лукі» стаў называцца «Сцяг Леніна». У снежні 1953 года па рэкамендацыі Мірскага райкама партыі старшынёй калгаса “Сцяг Леніна” быў абраны  Адам Адамавіч Гарбатоўскі, які кіраваў гаспадаркай да 1976 года. У гэтым жа  годзе старшынёй калгаса «Сцяг Леніна» становіцца Вячаслаў Якаўлевіч Тур.

У 1979 годзе, калі на чале гаспадаркі стаяў менавіта Вячаслаў Тур, сельгаспрадпрыемства стала пераможцам ва Усесаюзным спаборніцтве, атрымала тры тысячы рублёў і аўтамабіль «Волга». Міністэрствам сельскай гаспадаркі і Цэнтральным камітэтам прафсаюзаў сельскай гаспадаркі гаспадарка была прэміравана грузавым  аўтамабілем  “ГАЗ-51”. За нястомную працу і асабісты ўклад у развіццё прадпрыемства  Вячаслаў Якаўлевіч быў узнагароджаны сярэбраным медалём Выставы народнай гаспадаркі СССР і ордэнам Дружбы народаў. Калгас стаў рэнтабельнай і высокапрыбытковай гаспадаркай. Аднак, на жаль, не ўсе задумкі старшыні калгаса ўвасобіліся ў жыццё. У 1991 годзе Вячаслава Тура не стала.

Пасля смерці мудрага кіраўніка пасаду старшыні заняў Мікалай Аляксандравіч Пахолак. 15 студзеня 1994 года калгас «Сцяг Леніна» перайменаваны ў калгас «Лукі», які ў сакавіку 2001 года  ўзначаліў Мікалай Аляксандравіч Гавіна.

На шляху буйнейшай гаспадаркі Карэліччыны было некалькі рэарганізацый. Так, летам 2003 года калгас “Лукі” перайменаваны ў СВК “Лукі-Агра”, а 15 мая 2017 года гаспадарка рэарганізавана ў КСУП “Лукі-Агра”.

З года ў год набіраючы тэмпы

Штогод дзякуючы плённай працы работнікаў сельгаспрадпрыемства павышаюцца аб’ёмы вытворчасці. Нягледзячы на капрызы надвор’я, у мінулым годзе вырашчаны і сабраны добры ўраджай. Валавы збор збожжа склаў больш за 11 тысяч тон. Па стану на 1студзеня  2019 года колькасць буйной рагатай жывёлы складае 2921 галаву, у тым ліку 1280 галоў дойнага статку, 9270 галоў свіней. Сярэдні надой малака ад каровы складае 6723 кг, што на 221 кг больш леташняга паказчыка. Выручка за 2018 год склала 16064 тысячы рублёў. На сённяшні дзень чысты прыбытак гаспадаркі складае 1970 тысяч рублёў, што амаль на 50 тысяч больш паказчыка 2017 года. Тэмп росту прадукцыйнасці працы па выручцы склаў 121,1%.

Улічваючы станоўчыя вынікі работы гаспадаркі за 2018 год, КСУП “Лукі-Агра” стала  пляцоўкай правядзення калегіі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, у якой прынялі ўдзел міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Леанід Заяц, намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Міхаіл Русы, старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў, старшыня Карэліцкага райвыканкама Віктар Шайбак, намеснікі старшыняў аблвыканкамаў, старшыні камітэтаў па сельскай гаспадарцы і харчаванню аблвыканкамаў.

Падчас правядзення калегіі яе ўдзельнікі наведалі МТФ «Далматаўшчына” і мехмайстэрні КСУП “Лукі-Агра». Толькі са станоўчага боку была адзначана праца калектыву малочнатаварнай фермы, якая па выніках 2018 года паказала добрыя вынікі ў малочнай галіне: надой на адну ўмоўную карову склаў 7720 кг малака, дадаўшы да ўзроўню 2017 года 474 кг. Гэта вынік таго, што на МТФ “Далматаўшчына” з поўнай адказнасцю падыходзяць да ўзнаўлення пагалоўя дойнага статку як аднаго з фактараў, які вядзе да атрымання высокіх надояў.

Умела і кампетэнтна кіруе тэхналагічнымі працэсамі на МТФ намеснік дырэктара па жывёлагадоўлі Аляксандр Капіца. Нездарма ў 2018 годзе прадпрыемства заняло 3-е месца ў абласным спаборніцтве за дасягненне высокіх паказчыкаў у развіцці галіны жывёлагадоўлі.

Машынны двор  КСУП    «Лукі-Агра» – прыклад гаспадарлівасці і адказнага падыходу да справы. У цяпершні час механізатары гаспадаркі занятыя падрыхтоўкай тэхнікі да вясенне-палявых работ. Вынік іх працы – высокі працэнт гатоўнасці тэхнікі да пасяўной, які складае 80%.

Паспяхова кіруюць гэтым участкам галоўны інжынер Генадзій Жыгала і  загадчык мехмайстэрні Юрый Трыбуць. Мехмайстэрні КСУП “Лукі-Агра” неаднаразова станавіліся пераможцам раённых  і абласных аглядаў-конкурсаў.

Важнай галіной на прадпрыемстве з’яўляецца свінагадоўля.

Свінагадоўчы комплекс КСУП “Лукі-Агра” названы лепшым сярод 31 прадпрыемства Гродзеншчыны. У 2018 годзе вырашчана 2339 тон свініны, што на 207 тон больш, чым летась. Узрасла і рэалізацыя свініны дзяржаве на 107,5% . Сярэднясутачныя прывагі склалі 732 грамы, дадаўшы 71 грам да паказчыка 2017 года. Нагодай для гонару з’яўляецца і рэнтабельнасць комплексу –   33,9 %, якая ў параўнанні з 2017 годам узрасла на 10,7%. На абласны п’едэстал узнялася Святлана Максімовіч, якая заняла трэцяе месца сярод аператараў свінагадоўчых комплексаў.

Не існуе такой работы, якую б не выконваў механізатар на палях сельгаспрадпрыемства. Ворыва і падрыхтоўка глебы, унясенне ўгнаенняў і сяўба, уборка збажыны і нарыхтоўка кармоў – да любой работы аграрыі КСУП “Лукі-Агра” падыходзяць дысцыплінавана, з адказнасцю, самаадданасцю і жаданнем працаваць.  Асабліва трэба падкрэсліць, што працаўнікамі нарыхтавана 11057 тон кукуразнага сіласу і 14057 тон сенажу.

У 2018 годзе гаспадаркай рэалізавана ў заліковай вазе 26211 тон цукровых буракоў. Выручка склала 1651 тысячу рублёў, рэнтабельнасць – 34,1%.

У цэлым за 2018 год аграрыі гаспадаркі атрымалі 671 тысячу рублёў прыбытку. Рэнтабельнасць раслінаводчай прадукцыі склала 34,3%. Зразумела, што за ўсімі гэтымі лічбамі стаіць зладжаная і адказная праца работнікаў гаспадаркі пад граматным кіраўніцтвам намесніка дырэктара па  раслінаводстве  Анатолія Анікія.

Згадзіцеся, усё ў нашым жыцці пачынаецца з фундамента. Ніхто лепш пра гэта не ведае, чым той, чыя прафесія — будаўнік. Пад кіраўніцтвам маладога прараба  Дзмітрыя Кір’яновіча будаўнікі гаспадаркі рэканструююць малочнатаварныя фермы, свінагадоўчы комплекс, другія сельскагаспадарчыя аб’екты і маюць непасрэднае дачыненне да стваральнага працэсу, павышэння эфектыўнасці працы сельгаспрадпрыемства.

Уся фінансавая нагрузка сельгаспрадпрыемства ўскладзена на плечы бухгалтараў і эканамістаў КСУП “Лукі-Агра”, якія паспяхова зводзяць усе дэбеты і крэдыты, налічваюць зарабатную плату і сочаць за фінансавай дзейнасцю арганізацыі.

За сем дзесяцігоддзяў прадпрыемствам пройдзены слаўны шлях. Разам мы радуемся высокім вытворчым вынікам і дасягненням, якія сталі магчымымі дзякуючы ўмеламу кіраўніцтву, прафесіяналізму работнікаў, стварэнню калектыву аднадумцаў. Можна з упэўненасцю сказаць: якія б складаныя і шырокамасштабныя задачы ні ставіліся, усе яны будуць паспя

Паважаныя працаўнікі і ветэраны камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Лукі-Агра”!

Прыміце сардэчныя віншаванні з нагоды юбілею. 70 гадоў – дата, якая аб’ядноўвае не адно пакаленне работнікаў, гэта дата – даніна памяці і ўдзячнасці ўсім, хто душой і сэрцам звязаны з прадпрыемствам, хто ўнёс свой бясспрэчны ўклад у станаўленне і развіццё гаспадаркі. Таму асаблівыя словы віншаванняў і ўдзячнасці адрасуюцца людзям сталага ўзросту, якія ўсё жыццё адпрацавалі ў роднай гаспадарцы. Менавіта яны заклалі аснову сучасных дасягненняў прадпрыемства, перадалі свой вопыт і майстэрства маладому пакаленню работнікаў.

Дарагія ветэраны! Дазвольце пажадаць вам даўгалецця, моцнага здароўя, сямейнага цяпла, радасці ад дзяцей і ўнукаў, міру і дабрабыту!

По материалам районной газеты

Наши контакты

Наш адрес

230029, г. Гродно, ул. Коммунальная, 32

8 (0152) 62-50-11

obkom.apk.grodno@mail.ru

Время работы

Пн-Чт: 8.00 - 17.00

Пт: 8.00 - 15.45

Сб-Вс: выходной