УЧАСТНИКИ МАСШТАБНОГО ВЕЛОПРОБЕГА, ПОСВЯЩЕННОГО 80-ЛЕТИЮ ВЕЛИКОЙ ПОБЕДЫ, ПОСЕТИЛИ КОРЕЛИЧЧИНУ
14 ліпеня каля мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць-герой" дадзены старт маштабнаму велапрабегу, прысвечанаму 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і святкаванню 900-годдзя са дня заснавання Спаса-Еўрасіннеўскага жаночага манастыра ў г. Полацку.
Арганізатарамі мерапрыемства сталі Міністэрства спорту і турызму, Беларуская праваслаўная царква, упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей, аблвыканкамы і райвыканкамы.
16 ліпеня ўдзельнікаў веларабегу на мяжы Брэсцкай і Гродзенскай абласцей сустрэлі карэліччане. Са шчырымі словамі звярнулася старшыня Карэліцкага райкама прафсаюза работнікаў АПК Ірына Пянькоўская. Добрую песню падарыў народны ансамбль народнай музыкі і песні "Цырынскія музыкі". Веласіпедысты праехаліся па цырынскай, лукскай, жухавіцкай і мірскай зямлі і накіраваліся ў г.п. Мір, які славіцца сваёй гісторыяй.
Загадчык сектара спорту і турызму Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Галушка адзначае: — Два гады запар мне выпадае магчымасць вітаць на Карэліччыне аматараў веласіпедных відаў спорту. Велапрабег — гэта не толькі спартыўнае мерапрыемства. Па маршруце руху яго ўдзельнікі наведваюць святыя і памятныя месцы Беларусі. Беларусы памятаюць аб дасягненнях і подзвігах свайго народа.
Источник:








