Главная » Новости » Лента новостей

У КСУП “Суботнікі” жніво распачалося абрадам “Зажынкі”

601

У пачатку гэтай нядзелі на Іўеўшчыне стартавала жніво. Першымі да ўборкі ўраджаю бягучага года прыступілі працаўнікі КСУП “Суботнікі”.

Хлеб  заўсёды быў у пашане ў беларусаў. Таму адносіны ў нас да зямлі-карміцелькі асаблівыя, як і да людзей, якія нас кормяць. Нездарма нашы продкі, перш чым выйсці ў поле, праводзілі абрад “Зажынкі”. Зладзілі яго і суботніцкія хлебаробы. ..

Гаспадыні ўзялі  сярпок у рукі і пайшлі  ў поле, каб зажаць той самы першы снапок, які пачэсна ўносіўся ў хату, ставіўся ў самы чырвоны кут і зберагаўся.  Зажынкі – гэта абрад, калі трэба было сабраць першы сноп. Лічылася, якім ён будзе, такім і будзе ўраджай і хлеб на стале. Таму трэба было дамовіцца і з надвор'ем, і з Богам, таму ўсе жанчыны, якія выходзілі ў поле, верылі ў тое, што тыя каласкі, якія яны першымі сажнуць з поля, абавязкова дадуць самы багаты ўраджай, і будзе вялікі хлеб на стале.

Першы сноп  уручылі  дырэктару сельгаспрадпрыемства Аляксандру Валканоўскаму, які тры разы падкідваў яго ў неба, каб у працаўнікоў жніва не падвяло здароўе, каб добрый ураджай сабралі і каб тэхніка працавала як гадзіннік.

Добрага ўраджаю, смачнага хлеба, шчаслівага жніва жадала героям уборачнай першы намеснік старшыні райвыканкама- начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Святлана Філімон, якая разам са жнеямі зажыналала першы сноп.

-У вас абавязкова ўсё атрымаецца,- сказала Святлана Мікалаеўна, звяртаючыся да камбайнераў і вадзіцеляў. -  Таму што бачна жаданне працаваць адказна і старанна.  Толькі такім чынам магчыма сабраць важкі каравай.

Зычыла аптымізму, добрага настрою, дабрабыту і міра старшыня Суботніцкага сельвыканкама Валянціна Філон, якая адзначыла, што галоўным багаццем беларусаў з’яўляецца зямля-карміцелька. Таму важна шанаваць яе, а яна аддзячыць багатымі ўраджаямі.

Па традыцыі святар Аляксандр асвяціў поле, земляробаў і тэхніку.

Затым уся ўвага перайшла да галоўных герояў свята. Ім уручылі па духмянаму букету лугавых рамонкаў і васількоў, а таксама пачаставалі свежаспечаным хлебам. І праз колькі хвілін поле напоўнілася гулам камбайнам.

Пачатак добрай справе пакладзены.

Як расказаў дырэктар  КСУП “Суботнікі” Аляксандр Валканоўскі, на палях гаспадаркі азімы ячмень займае 137 га. Пры наяўнасці добрага надвор’я аграрыі справяцца з уборкай яго за 4 дні. Далей пачнецца жніво  рапсавых культур, потым астатніх зерневых.

Ірына Бутурля.

Станіслаў Зянкевіч (фота).

Па матэрыялах газеты "Іўеўскі край"

 

Читайте также: