Главная » Новости » Лента новостей

У Карэліцкім раёне ўзнагародзілі пераможцаў абласнога спаборніцтва на ўборцы лёну і раённага конкурсу на лепшую арганізацыю харчавання механізатараў падчас уборачнай кампаніі

219

Прэзідыум Гродзенскага абласнога камітэта прафсаюза працаўнікоў АПК падвёў вынікі абласных спаборніцтваў па ўборцы лёну. Пераможцамі ў церабленні лёну без ачоса скрыначак сталі трактарысты ААТ “Карэлічы-Лён”. Мікалай Заўгародні, які на камбайне ТСЛ-2,4 выцерабіў 278 га лёну і яго калега Аляксандр Сасноўскі, які выцерабіў 259 га. Узнагароду пераможцам уручыла старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Ірына Пянькоўская.

Таксама Карэліцкім раённым аб’яднаннем прафсаюзаў былі падведзены вынікі раённага конкурсу на лепшую арганізацыю харчавання механізатараў у ходзе ўборачнай кампаніі 2022 года. Перамогу атрымала сталовая ААТ “Карэлічы-Лён”. 7 кастрычніка старшыня Карэліцкага раённага аб’яднання прафсаюзаў Лідзія Шэўка ўручыла граматы і падарункі загадчыку сталовай Алене Лазарэвіч і яе супрацоўніцам Таццяне Нарэнберг і Таццяне Гоцка.

Ірына Пянькоўская

Читайте также: