Главная » Новости » Лента новостей

У Карэлічах выбіралі лепшых "маладых спецыялістаў XXI стагоддзя" 2022 года

160

Які ён, малады спецыяліст сучаснасці? Кім ён працуе? Чым захапляецца? Што яго цікавіць? Гэта высвятлялі на раённым конкурсе “Малады спецыяліст ХХІ стагоддзя", які адбыўся на сцэне Карэліцкага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці.

У конкурсе прынялі ўдзел самыя лепшыя і самыя актыўныя. Гэта не дзіўна. Толькі людзі, апантаныя сваёй справай сярод працоўнай руціны могуць знайсці час, каб падрыхтавацца да такога адказнага конкурсу.

І вось, калі ва ўтульнай глядзельнай залі сабраліся гледачы, якія прыйшлі пахварэць за сваіх сяброў і калег, альбо проста адпачыць і паглядзець конкурс, калі вядучыя прывіталіся з гледачамі, на сцэну выйшлі галоўныя зоркі вечара — канкурсанты, сярод іншых члены Беларускага прафсаюза работнікау АПК:  ветэрынарны ўрач СВК “Маяк-Заполле” Максім Бунчук и бухгалтар КСУП “Чарняхоўскі-Агра” Юлія Бартош.

На самім конкурсе ўдзельнікі спаборнічалі ў трох конкурсах: відэаролік “Адзін дзень з жыцця”, віктарына на веданне грамадска-палітычнага ладу Рэспублікі Беларусь, творчы конкурс “Творчасць — адлюстраванне асобы”. Вельмі крэатыўна падышлі ўдзельнікі да конкурсу відэролікаў “Адзін дзень з жыцця”. У сваіх работах маладыя спецыялісты паказалі свае хатнія турботы і пажартавалі над працоўнай руцінай, прадэмантравалі, як бавяць вольны час. Хтосьці з маладых спецыялістаў захапляецца музыкай, спявае, па-майстэрску чытае вершы, кагосьці цікавіць фота, а хтосьці выдатна танчыць. Сваімі талентамі ў гэты вечар канкурсанты дзяліліся з гледачамі. А тыя ў сваю чаргу, падпявалі знаёмым песням, танчылі пад музыку, запальвалі ліхтарыкі смартфонаў і, не шкадуючы сваіх далоняў і галасоў, падтрымлівалі маладых спецыялістаў.

Удзельніца конкурсу Юлія Бартош да пачатку канцэрта расказала, што імкнецца перамагчы.

— Мне прапанавалі прыняць удзел у конкурсе і я згадзілася, — расказвае дзяўчына. — Я вельмі люблю актыўнасць.

Юлія кажа, што нарадзілася ў Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці, але аб тым, што размеркаванне накіравала яе ў аграгарадок Турэц, яна не шкадуе:

— Мне вельмі падабаецца Карэліцкі раён. Ён прыняў мяне як родную.

У выніку Дыпломам трэцяй ступені раённага конкурсу “Малады спецыяліст ХХІ” стагоддзя 2022”ўзнагародзілі ветэрынарнага ўрача СВК “Маяк-Заполле” Максіма Бунчука. Другое месца журы прысудзіла бухгалтару КСУП “Чарняхоўскі-Агра” Юліі Бартош.

 

Сяргей СТОЛЯР

Фота і відэа аўтара

Читайте также: