Главная » Новости » Лента новостей

У Ашмянскім раёне вызначаны перадавікі на веснавой сяўбе

147

У Ашмянскім раёне падведзены вынікі веснавой пасяўной кампаніі. У ліку пераможцаў – дзесяць трактарыстаў-машыністаў сельгасвытворчасці, сапраўдныя рупліўцы і прафесіяналы сваёй справы, дзякуючы якім у гаспадарках Ашмяншчыны якасна і ў тэрмін праведзены комплекс веснавых палявых работ.

Сёлета лепшых вынікаў на сяўбе дасягнулі механізатары Андрэй Кіркоўскі і Юрый Юхневіч (КСУП “Крэйванцы”), Ігар Клімовіч і Аляксандр Сасноўскі (КСУП “Гальшаны”), Андрэй Лабачэўскі і Андрэй Бурачэўскі (КСУП “Кракоўка”), Дзяніс Залескі і Віктар Куняўскі (КСУП “Прыгранічны”), Сяргей Гнілазуб і Казімір Барысевіч (КРСУП “Эксперыментальная база “Баруны”).

Віктар Куняўскі

Юрый Юхневіч

Андрэй Бурачэўскі

Андрэй Лабачэўскі

Сяргей Гнілазуб

Віктар Куняўскі і Дзяніс Залескі

Андрэй Кіркоўскі

Па традыцыі райкам прафсаюза работнікаў АПК разам з кіраўніцтвам сельскагаспадарчай галіны раёна накіроўваюцца ў гаспадаркі, каб падзякаваць аграрыям за старанную працу і ўручыць заслужаныя ўзнагароды.

Перадавікоў сельгасвытворчасці павіншавалі першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, дэпутат раённага Савета дэпутатаў Андрэй Гардзей і намеснік старшыні раённага Савета дэпутатаў, дэпутат абласнога Савета дэпутатаў, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Раіса Турлай.

— Вялікі дзякуй вам за высокую адказнасць і адданасць любімай справе, беражлівыя і дбайныя адносіны да роднай зямлі і працавітасць. У Год міру і стваральнай працы жадаю вам, каб родная зямля, сагрэтая вашай увагай і клопатам, давала высокія ўраджаі, — падкрэсліў падчас віншавання лепшых аграрыяў раёна першы намеснік старшыні райвыканкама Андрэй Гардзей.

Аліна БЕЛІЦКАЯ.

Фота аўтара.

Па матэрыялах газеты "Ашмянскі веснік"

Читайте также: