Главная » Новости » Лента новостей

Тройку першых камбайнераў-тысячнікаў Астравецкага раёна замкнулі Уладзімір Шаблавінскі і Ігар Бараноўскі

267

На фінішнай прамой прафсаюзнага спаборніцтва ў тройку першых камбайнераў-тысячнікаў Астравеччыны ўварваўся тандэм у складзе Уладзіміра Шаблавінскага і Ігара Бараноўскага з КСУП “Гудагай”.

1.jpg

Нагадаю, што амаль увесь жніўны п’едэстал занялі хлебаробы гэтай гаспадаркі.

2.jpg

– Адметна, што два гады назад менавіта ў гэты дзень, 4 жніўня, мы віншавалі камбайнерскі экіпаж на чале з Уладзімірам Шаблавінскім з 3-м месцам на ўборцы, – віншуючы тысячнікаў, нагадаў старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Юрый Адула. – З перамогай вас!

Да віншаванняў з грашовай прэміяй далучылася і старшыня прафсаюзнай пярвічнай арганізацыі КСУП “Гудагай” Ганна Налівайка.

3.jpg

– У пары з Ігарам некалькі сезонаў. Ён працуе ў аўтапарку №4, а летам бярэ адпачынак, – расказаў Уладзімір Шаблавінскі. – Прыемна, што наш плён акупіўся і мы сталі аднымі з першых тысячнікаў Астравеччыны.

Падтрымаць сваіх мужчын у такі важны момант і раздзяліць з імі радасць перамогі на поле прыехалі Кацярына – жонка Уладзіміра – і Эмілія – дачка Ігара.

5.jpg

6.jpg

4.jpg

Текст: Алёна Ганулич
Фото: Алёна Ганулич
По материалам газеты "Астравецкая праўда"

Читайте также: