Главная » Новости » Лента новостей

Сяргей Трусевіч і Аляксандр Ярашэвіч першыя сярод маладых камбайнераў намалацілі тысячу тон зерня

371
 

IMG_1305.JPG

На Астравеччыне працягваецца ўборка. Жніво ў раёне наблізілася да экватара. Найбольшы спрыт на ўборцы дэманструюць “гудагайскія” хлебаробы – яны абмалацілі без малога 60% жніўнага кліна.

Сярод маладзёжных экіпажаў першымі на свой рахунак жаданую тысячу тон зерня запісалі камбайнер Сяргей Трусевіч і яго памочнік Аляксандр Ярашэвіч з КСУП “Гудагай”. Яны ж занялі 2 месца ў агульнараённай табліцы.

Гэтаму тандэму сёлета даверылі новы гомсельмашаўскі камбайн КЗС-3219 – і хлопцы, нягледзячы на свой малады ўзрост, справіліся і больш таго прадэмастравалі майстэрства і спрыт.

Нагадаю, для Сяргея Трусевіча гэта не першая перамога на жніве: пазалетась з іншым напарнікам яны занялі 1 месца сярод маладзёжных экіпажаў Гродзеншчыны. Сёлетняя ўборка для маладога чалавека – 9-я і 7-я – у якасці камбайнера. А Аляксандр Ярашэвіч упершыню шчыруе на жніве – і вынікова.

– Ад нашага галіновага прафсаюза хачу ўручыць вам ажно тры узнагароды: дзве, як прызёрам спаборніцтва ад абкама і райкама, і адну, як першаму маладзёжнаму экіпажу, – віншуючы камбайнераў, сказаў старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Юрый Адула. – Жадаю не растраціць імпэту да канца ўборкі.

Да віншаванняў з Падзякай і падарункамі далучылася і першы сакратар райкама ГА БРСМ Вольга Максімава. Дарэчы сказаць, у межах акцыі “Моладзь – за ўраджай” будуць адзначаны ўсе тысячнікі сярод камбайнераў, памочнікаў і вадзіцеляў узростам да 31 года.

Грашовыя сертыфікат тандэм Трусевіч-Ярашэвіч атрымаў ад прафсаюзнай пярвічнай арганізацыі КСУП “Гудагай”.

Але бадай што адным з самых каштоўных і прыемных момантаў у гэты дзень былі віншаванні ад калег па жніву. У гэтым збожжаўборачным звяне КСУП “Гудагай” сёлета зарадзілася цудоўная традыцыя, якая, верыцца, будзе мець працяг і ў наступныя сезоны. У якіх далёкіх кропках хлебнага поля ні былі б камбайны, усе – а гэта 5 агрэгатаў – кіруюцца да ўскрайку нівы, каб павіншаваць “братоў” па ўборцы з перамогай і раздзяліць з імі радасны момант жыцця.

Віншуем Сяргея і Аляксандра з перамогай!

IMG_1322.JPG

IMG_1341.JPG

IMG_1299.JPG

IMG_1335.JPG

IMG_1297.JPG

IMG_1290.JPG

IMG_1305.JPG

IMG_1331.JPG

IMG_1326.JPG

IMG_1318.JPG

Текст и фото: Алёна Ганулич

По иатериалам газеты "Астравецкая праўда"

Читайте также: