Главная » Новости » Лента новостей

Состоялся пленум Кореличского РК Белорусского профсоюза работников АПК

59

Аб ходзе выканання Плана мерапрыемстваў па рэалізацыі Праграмы дзейнасці Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі на 2020-2025 гады, Беларускага прафсаюза  работнікаў аграпрамысловага комплексу ў святле рашэнняў ІІІ Пленума Савета ФПБ, ІІ Пленума Рэспубліканскага камітэта прафсаюза работнікаў АПК і V Пленума Гродзенскага абласнога камітэта Беларускага прафесіянальнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу паведаміла старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Ірына Пянькоўская.

Слова трымалі старшыня прафкама КСУП «Племзавод Карэлічы» Таццяна Філіповіч і казначэй прафкама СВК «Свіцязянка-2003» Алена Клаўсуць.

Са справаздачай рэвізійнай камісіі Карэліцкай раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу за 2020 год выступіла яе старшыня Вольга Грыгаровіч.

Ірына Пянькоўская далажыла аб калектыўна-дагаворным рэгуляванні сацыяльна-эканамічных адносін у прафсаюзных арганізацыях Карэліцкай раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК, а таксама ўзняла пытанне аб зменах у саставе Карэліцкага раённага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў АПК.

У рабоце пленума прынялі ўдзел намеснік старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Вадзім Грачоў, інспектар галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы ФПБ Алена Кечко, старшыня Карэліцкага раённага аб’яднання прафсаюзаў Лідзія Шэўка.

На нарадзе галоўны спецыяліст па ідэалагічнай рабоце СВК «Жухавічы», старшыня прафкама Віктар Малышка ўзнагароджаны Падзякай Карэліцкага райкама прафсаюза работнікаў АПК за шматгадовую добрасумленную працу і асабісты ўклад у развіццё сацыяльнага партнёрства ў справе абароны працоўных сацыяльна-эканамічных правоў і законных інтарэсаў членаў прафсаюза і ў сувязі з 60-годдзем з дня нараджэння.

Пеньковская И.Л.

Наши контакты

Наш адрес

230029, г. Гродно, ул. Коммунальная, 32

8 (0152) 62-50-11

obkom.apk.grodno@mail.ru

Время работы

Пн-Чт: 8.00 - 17.00

Пт: 8.00 - 15.45

Сб-Вс: выходной

Нажимая кнопку "Отправить" вы принимаете условия Политики обработки персональных данных.