Главная » Новости » Лента новостей

Што за год змянілася на малочна-таварным комплексе “Газа”

141
IMG_9828.jpg
У снежні 2021 года два варнянскія малочна-таварныя комплексы ўзялі ў арэнду іншыя сельгаспрадпрыемствы раёна.
Карэспандэнт зазірнуў на МТК «Газа» КСУП «Гервяты» і даведаўся, якія змяненні адбыліся тут за год.

Больш за тры дзесяцігоддзі комплексам (раней была ферма) загадвае Генаефа Харкевіч. Нюансы жывёлагадоўлі, нягледзячы на складанасці і ўзнікаючыя праблемы, за гэты час жанчына вывучыла як свае пяць пальцаў. Гаспадыню МТК «Газа» я папрасіла зрабіць невялікую экскурсію па жывёлагадоўчым аб’екце, а таксама расказаць пра здабыткі і праблемы ў рабоце. 

IMG_9822.jpg

– З 3 снежня 2021 года наш комплекс перайшоў у арэнду да КСУП «Гервяты». Здавалася б, прайшло не так шмат часу, каб нечым хваліцца, але змены відавочныя, – расказвае Генаефа Станіславаўна. – Самым важным момантам, на мой погляд, стала замена малочнага абсталявання ў даільнай зале – аператары машыннага даення сцвярджаюць, што ім стала прасцей працаваць. Выраслі і вытворчыя паказчыкі: усяго за месяц-два цалкам выйшлі на малако гатунку экстра, яго таварнасць дасягнула 95% (была 85%), сталі плюсаваць па надоях і валоўцы. 
Варта патлумачыць, што так званае вялікае малако, у першую чаргу яго якасць, залежыць ад многіх фактараў: стану абсталявання, тэхналогіі даення, кармлення і ўмоў утрымання жывёлы. На МТК «Газа» цалкам адрамантавалі два жывёлагадоўчыя памяшканні. У адным з іх утрымліваецца 44 нецелі і 52 сухастойныя каровы; усталявалі новую сістэму гноевыдалення, забетаніравалі пляцоўкі. 
– У другім будынку плануюць размясціць дойных кароў розных перыядаў ацёлу і лактацыі. Там ужо цалкам усё адрамантавана. Калі прыбудуць спецыяльныя дыванкі для лёжкі жывёлы, можна будзе справіць наваселле для малочных рагуль. Застанецца толькі перакрыць дах, – патлумачыла начальнік комплексу. 
Па словах Генаефы Харкевіч, пасля пераводу жывёлы ў адрамантаваныя памяшканні пачнецца рэканструкцыя іншых. Аднак не толькі ўмовы ўтрымання, кармавая база таксама палепшылася за мінулы год. 
– На комплексе свой кормараздатчык, які робіць сумесь на месцы і развозіць. У адрамантаваных жывёлагадоўчых памяшканнях з’явіліся кармавыя сталы, раней сянажна-сіласную сумесь жывёлаводы раздавалі ўручную, – працягвае начальнік МТК. 
Дойны статак на комплексе – 375 кароў. 
За год малочнае пагалоўе плануюць павялічыць да 420 галоў. 
– У адрозненні ад іншых МТК, мы не практыкуем закрыты цыкл гадоўлі – нецеляў прывозяць з Дайлідак, – патлумачыла жанчына. – Ледзь не штодзень на комплекс прыязджае дырэктар КСУП «Гервяты» Ігар Жданаў, галоўныя ветэрынарны ўрач Гражына Саўко і заатэхнік Дзмітрый Будай. Калі ёсць дапамога ад начальства, тады і працаваць спарней. Тым больш калектыў на комплексе застаўся ранейшым, ведаем адзін аднаго не першы год.

IMG_9841.jpg

Текст: Алёна Ганулич
Фото: Алена Ганулич
 

Читайте также: