Главная » Новости » Лента новостей

Што ўразіла астраўчан на выставе “Белагра-2023”

251

viber_image_2023-06-13_11-03-30-084.jpg

Міжнародная спецыялізаваная выстава “Белагра-2023” сёлета сабрала ў Кітайска-Беларускім індустрыяльным парку “Вялікі камень” рэкордную колькасць наведвальнікаў. Кожны змог знайсці для сябе штосьці цікавае – ад каровы-рэкардсменкі да трактара новага пакалення. Астраўчане падзяліліся ўражаннямі ад наведвання гэтага маштабнага аграрнага форуму.

Гражына Саўко, галоўны ветурач КСУП “Гервяты”:

– Працую ў жывёлагадоўлі, таму экспазіцыі гэтай тэматыкі мяне зацікавілі найбольш. Уразіў рэспубліканскі конкурс “Лепшая племянная карова малочнай пароды”, на які было заяўлена змагалася звыш 20-ці рагуль. Адметна, што ў групе жывёлін першай лактацыі перамагла карова з гродзенскага СВК імя Сянько. А лепшай на форуме прызналі рагулю трэцяй лактацыі аднаго з сельгаспрадпрыемстваў Міншчыны.

Дасягненні на форуме прэзентавалі і прадпрыемствы і арганізацыі Нацыянальнай акадэміі навук. Ад прадстаўнікоў цэнтра па жывёлагадоўлі даведалася, што яны эксперыментуюць са скрыжаваннем малочных парод чырвонай і чорна-стракатай масцей. У планах – сумясціць у іх патомстве прадуктыўнасць голштына з якасцю малака “чырвоных” кароў.

Як спецыялісту, мне не хапіла экспазіцый ветэрынарных прэпаратаў – толькі 3 фірмы заўважыла на выставе.

Спадабалася лінейка прадукцыі Лідскага малочна-кансервавага камбіната. Выбар сыроў, прывабная ўпакоўка, далікатны смак – словам, малайцы.

З цікавасцю глядзела на сучасныя энерганасычаныя агрэгаты і машыны, прычым айчыннай вытворчасці. Нам ёсць чым ганарыцца!

Эрнэст Карэйва, памочнік начальніка вытворчай брыгады ў раслінаводстве КСУП “Гервяты”:

– Ад нашай гаспадаркі на аргарную выставу ў сталіцу ездзіла некалькі дэлегацый. Гіганты айчыннага машынабудавання, шматлікія заводы, фабрыкі і камбінаты прадставілі прадукцыю на гэтым форуме, у тым ліку нашы суседзі – ашмянцы: сыраробчы завод і мясакамбінат.

Мяне найбольш зацікавілі агрэгаты і сельгасмашыны новага пакалення. Цікавую “фішку” прыдумалі гомсельмашаўцы: некалькі разоў на дзень іх камбайн замест збожжа “рассыпаў” цукеркі. Дзеці былі ў захапленні.

Будучае айчыннага раслінаводства не толькі за сучаснымі сельгасмашынамі, але і за аградронамі. Гэтыя комплексы выкарыстоўваюцца для работы з высокімі культурамі, да якіх “недастаюць” самаходныя апрысквальнікі.

Мінскі трактарны завод прэзентаваў беспілотныя трактары Belarus 3523i і КФУ-МТЗ-112. Выкарыстанне GPS і іншых сістэм дазваляюць раўнамерна ўносіць ўгнаенні і сродкі аховы раслін ад хвароб і шкоднікаў, сеяць – а значыць, атрымаць лепшы ўраджай.

 

Текст: Алёна Ганулич
 
Па матэрыялах газеты "Астравецкая праўда"

Читайте также: