Сёлета тэматычная пляцоўка Дзятлаўшчыны была прысвечана лёну, які паспяхова вырошчваецца ў раёне і перапрацоўваецца Дварэцкім ільнозаводам.

Гасцей зацікавілі дзятлаўскім аўтэнтычным каларытам, народнымі песнямі ў выкананні гурта “Мара” і артыстаў раёна.



Разам з дэлегацыяй вобласці гасцінны дзятлаўскі падворак наведаў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік.
Для гасцей свята ладзіліся выстава і дэгустацыя ад прадпрыемстваў раёна – Дзятлаўскага лясгаса, лікёра-гарэлачнага завода “Алгонь”, Дзятлаўскіх філіялаў ААТ “Молочный Мир” і Гродзенскага аблспажыўтаварыства.







.jpg)

Сабраўшыся ў святочную яркую калону на вуліцы Перамогі, удзельнікі шэсця – кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў, спецыялісты агранамічных службаў, механізатары і вадзіцелі, аператары зернесушыльных комплексаў, словам, усе, хто ўнёс свой пасільны ўклад у агульны каравай, накіраваліся да галоўнай сцэны свята, усталяванай на цэнтральнай плошчы.

Наталля АВЯРЧУК
По материалам газеты "Перамога"








