Сельская гаспадарка. Ёсць тысяча тон!
Аднымі з першых у Дзятлаўскім раёне тысячу тон зерня новага ўраджаю перавезлі вадзіцелі ААТ “Граніт-Агра” Міхаіл Нагорны і Казімір Рысюк.
Яны прымалі віншаванні ад кіраўніцтва раёна, гаспадаркі, дзе працуюць, і прафсаюзаў. Першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віталій Шулейка падзякаваў аграрыям за стараннасць і плённую працу, уручыў ім дыпломы пераможцаў раённага спаборніцтва.




Словы віншавання вадзіцелям таксама адрасавалі старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Аляксандр Дубовік і старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак, уручылі ім кветкі і грашовыя прэміі.

.jpg)


З дасягненнем першага важнага рубяжа павіншаваў аграрыяў дырэктар прадпрыемства Станіслаў Мазур. Ад прафсаюзнага камітэта ААТ “Граніт-Агра” “тысячнікі” атрымалі памятныя вымпелы і грашовыя прэміі, ад артыстаў Данілавіцкага дома культуры – добрую песню і кветкі.


Пасля гэтага лідары жніва паспяшаліся вярнуцца да працы, а Станіслаў Мазур расказаў, як ідзе ўборачная кампанія:
– Сёлета маем някепскі ўраджай, тэмпы ўборкі – на ўзроўні мінулагодніх. Калі надвор’е дазволіць, плануем “дагнаць” сярэдні абласны паказчык.
Наталля АВЯРЧУК
По материалам газеты "Перамога"








