Главная » Новости » Лента новостей

Сельскагаспадарчыя прафесіі з новага боку адкрылі для сябе школьнікі

323

З сельскагаспадарчымі прафесіямі пазнаёміліся вучні 9 класаў Варнянскага НПК, завітаўшы ў КСУП “Гервяты”.

Намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Алена Сцефановіч расказала пра гісторыю стварэння гаспадаркі, этапы яе развіцця і дасягненні. На ўкамплектаванні штату і рабоце па прыцягненні маладых кадраў спынілася старшыня прафсаюзнага камітэта Марына Івашка.

Расказалі юным гасцям пра важнасць сельскагаспадарчых прафесій галоўны інжынер Ігар Маркун, аграном-насеннявод Антаніна Дзерван і галоўны ветэрынарны ўрач Гражына Саўко. Спецыялісты КСУП “Гервяты” пазнаёмілі з асаблівасцямі сваёй работы, спыніліся на ўстановах адукацыі, дзе можна атрымаць неабходную прафесію. Кранула пранікнёная, шчырая размова выступаючых аб адносінах да працы. Ад правільнага адказу на пытанні “кім быць?” і “якім быць?” залежыць далейшае жыццё кожнага чалавека.

Читайте также: