Главная » Новости » Лента новостей

Са святам, працаўнікі вёскі!

211

У Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці адбылася ўрачыстасць, прымеркаваная да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці.

  

 

 З надыходзячым прафесійным святам працаўнікоў аграрна-прамысловага комплексу Дзятлаўшчыны павіншаваў старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі:

 

– Гэта свята аб’ядноўвае ўсіх, хто аддана любіць родную зямлю і працуе на карысць нашай краіны. Ад вашай працы залежыць харчовая бяспека нашай дзяржавы, забеспячэнне нашых людзей якаснымі, экалагічна чыстымі і даступнымі па цане прадуктамі харчавання.

Андрэй Уладзіміравіч уручыў работнікам сельскай гаспадаркі раённыя ўзнагароды.

 

 

Словы віншавання і ўдзячнасці работнікам сельскай гаспадаркі раёна адрасаваў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Сіняк:

– Пачуццё гонару  і павагі выклікаюць у мяне дасягненні працаўнікоў аграпрамысловага комплексу Дзятлаўшчыны, якія з году ў год дасягаюць поспехаў, сваёй працавітасцю, прафесіяналізмам робяць важкі ўклад у развіццё рэгіёна. Прыміце словы ўдзячнасці за вашу плённую працу. Веру, што і надалей вы будзеце з поўнай аддачай працаваць дзеля росквіту і дабрабыту нашай краіны. Моцнага вам здароўя, міру, дабра вашым сем’ям, утульнасці дамам.

 Дэпутат уручыў Падзячнае пісьмо старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь начальніку аддзела фінансавання, прагназавання і справаздачнасці ў аграпрамысловым комплексе ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Марыі Ціхан.

 

Да словаў віншавання далучыўся старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі і адзначыў узнагародамі лепшых працаўнікоў АПК.  

Калег па працы павіншаваў старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Казак і ўручыў прафсаюзныя ўзнагароды да прафесійнага свята.

 

 

 

 

 Шчырыя словы віншавання і граматы работнікі сельскай гаспадаркі прымалі ад старшыні раённага аб’яднання прафсаюзаў Валерыя Макарчыка.

 

 Першы намеснік старшыні райвыканкама — начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віталій Шулейка агучыў вынікі спаборніцтваў сярод сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў, вытворчых участкаў, механізатараў за перыяд асенне-палявых работ і нарыхтоўкі лёну, узнагародзіў лепшых.

 Пераможцам спаборніцтва стаў СГФ “АграМілк” (начальнік Аляксандр Грынкевіч, галоўны аграном Андрэй Лежань), другое месца ў ТАА “РоданАгра” (дырэктар Пётр Роўба, галоўны аграном Ігар Крывулька, галоўны інжынер Алег Станіславовіч), трэцяе – у ААТ “Граніт-Агра” (дырэктар Станіслаў Мазур, галоўны аграном Алена Майсейчык, галоўны інжынер Андрэй Падліпскі).

Заслужаныя ўзнагароды атрымалі пераможцы спаборніцтваў на прасаванні саломы на трактарах з камбінаванымі прэс-падборшчыкамі, на ворыве глебы на трактарах цягавага класа, на сяўбе трактарамі, на прасаванні лёну, нарыхтоўцы травяных кармоў.

Па выніках раённых спаборніцтваў сярод жывёлаводаў лепшым у раёне прызнаны калектыў КСУП “Жукоўшчына” (старшыня Васіль Алясюк, галоўны заатэхнік Іван Пенчык, галоўны ветэрынарны доктар Пётр Калюцік), на другім месцы – КСУП “Хвінявічы” (старшыня Мікалай Бубноўскі, галоўны заатэхнік Марыя Слушко, галоўны ветэрынарны доктар Іван Апанасік). Былі адзначаны лепшыя малочнатаварныя фермы і жывёлаводы раёна, пераможцы вытворчых спаборніцтваў.

 

 

 

Святочны настрой гасцям мерапрыемства дарылі артысты Дзятлаўшчыны, а таксама ансамбль музыкі, песні і танца “Белыя росы”.

 

 

Па матэрыялах сайта Дзятлаўскай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза працаўнікоў АПК

Читайте также: