Главная » Новости » Лента новостей

Раннімі збожжавымі і зернебабовымі на Астравеччыне засеяна звыш 70% плошчаў. Ужо пачалі сеяць цукровыя буракі

354

Увайшлі ў смак сяўбы – інакш пра раённых хлебаробаў не скажаш. План яравой сяўбы аграрыі выканалі на трэць.

Раннія збожжавыя і зернебабовыя на раніцу 17 красавіка прыкрыты ў глебу амаль на 4 тысячах гектарах (74%). У лідарах прапісаліся КСУП “Гудагай” (86%) і “Гервяты” (84%). РУП Астравецкі саўгас “Падольскі” і КСУП “Міхалішкі” план выканалі на 81% і 67% адпаведна. На апошняй пазіцыі з 52% – земляробы КСУП “Варняны”.

Не першы год у КСУП “Гудагай” глебу культывуе Валерый Вайткевіч. Летам мужчына перасаджваецца на камбайн і абмалочвае нівы.

Пад цукровыя буракі ў раёне адвядуць крыху больш за 1 600 гектара. Сярод гаспадарак найбольшыя плошчы пад салодкімі караняплодамі будуць у КСУП “Гервяты” – 490 га. У КСУП “Гудагай” і РУП “Астравецкі саўгас “Падольскі” – 355 і 330 адпаведна. “Варнянцы” і “міхалішкаўцы” прыгорнуць насенне на 220 і 250 гектарах. Акрамя гэтага, вырошчваць на нашых землях цукровікі будзе “Слуцкі аграсервіс” (758 га).

Першымі сеяць гэту культуру пачалі ў КСУП “Гудагай”, на днях да іх далучыліся КСУП “Гервяты”, РУП “Астравецкі саўгас “Падольскі” і Слуцкі аграсервіс. На сённешнею ранiцу план раённыя аграрыі выканалі на 17%.

У “Гудагаі” насенне ў глебу прыгортвае Генадзь Змітровіч. Яго заспела на полі за аграгарадком Малі. На трактары МТЗ-1523, які працуе ў счэпцы з пасяўным агрэгатам “Плантэр”, у сярэднім за дзень механізатар засявае каля 20 га. Паралельна з сяўбой тут ідзе падрыхтоўка глебы, якую культывуе Валерый Вайткевіч.

– У полі трэці дзень. За адзін праход сеялка пакідае 11 радкоў. Галоўнае – правільна выставіць норму высеву. Неяк падлічылі з аграномам: на метр трапляе каля шасці “бубак”, – расказаў Генадзь Змітровіч. – Падчас масавай сяўбы ў нас рабочы графік з 8 раніцы да 8 вечара. Спецадзеннем забяспечаны, абеды і падвячоркі прывозяць у поле – застаецца толькі добра працаваць!

Текст: Алёна Ганулич
Фото: Алёна Ганулич
 
Па матэрыялах газеты "Астравецкая праўда"

Читайте также: