Па словах раённага прафсаюзнага лідара аграрыяў Юрыя Адулы, пераможцаў вызначаць па выкананай у сярэднядзённай норме, пры гэтым механізатар павінен адпрацаваць на адпаведным відзе работ не менш за 5 дзён. За адно прызавое месца ў кожнай катэгорыі хлебаробаў чакаюць узнагароды ад раённага прафсаюзнага камітэта і пуцёўка ў санаторый ад прафсаюзнага камітэта сельгаспрадпрыемства.
На вечар панядзелка, 27 сакавіка, план яравой сяўбы хлебаробы выканалі на 4%, у тым ліку па прыгортванні ў глебу насення ранніх збожжавых і зернебабовых культур (без уліку кукурузы, грачыхі і проса) – на 11%.









