Главная » Новости » Лента новостей

Профсоюзы района поздравили с Днем матери тружениц агропромышленного комплекса Кореличчины

382

 

Да святочных мерапрыемстваў, якія праходзяць на Карэліччыне ў Дзень маці, далучыліся прафсаюзы раёна. У рамках рэспубліканскай прафсаюзнай акцыі “Павіншуем маму разам” старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Ірына Пянькоўская сумесна з упраўленнем сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама павіншавалі 22 жанчыны-маці, якія заняты ў аграпрамысловым комплексе раёна.
– У гэтыя святочныя дні мы ўручаем падарачныя сертыфікаты і кветкі жанчынам Карэліччыны, членам Беларускага прафсаюза работнікаў АПК, якія ў бягучым годзе сталі матулямі. Сімвалічна, што маленькія жыхары раёна, будучае пакаленне працаўнікоў сельскай гаспадаркі, з’явіліся на свет у юбілейны год, калі Карэліччына адзначае 80-годдзе, – дзеліцца Ірына Пянькоўская. – Карыстаючыся момантам, хочацца павіншаваць са святам усіх жанчын раёна, прадстаўніц розных прафесій і сфер дзейнасці, якія ўжо адчулі на сабе гэтае сапраўднае шчасце – мацярынства. Жадаем моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту. Няхай вашы дзеці будуць паспяховымі і ўважлівымі, радуюць вас частымі візітамі, тэлефануюць штодзень і клапоцяцца пра вас гэтак жа, як і вы клапоціцеся пра іх.
Адной з першых віншаванні ад прафсаюзаў раёна атрымала аператар свінагадоўчага комплексу КСУП “Лукі-Агра” шматдзетная маці Аляксандра Сцяпашка.


– У нашай сям’і падрастаюць сыны Глеб, Ілля і Андрэй. Шматдзетнай маці, зразумела, быць нялёгка, клопатаў нямала. Асабліва хвалюешся і перажываеш, калі хтосьці з дзяцей хварэе, – расказвае Аляксандра. – Тым не менш, мацярынства прыносіць вялікае задавальненне. Дзіцячыя ўсмешкі, цікавыя пытанні з іх вуснаў, штодзённыя букецікі кветак улетку – простыя рэчы, якія напаўняюць сэнсам жыццё кожнай матулі.
Сёлета эканаміст СВК “Маяк-Заполле” Анастасія Варановіч упершыню прымала віншаванні з Днём маці ў новым статусе. Маленькаму Арцёму сёння спаўняецца 3 месяцы. Маладая маці прызнаецца, што яна атрымлівае асалоду ад сваёй новай ролі і з задавальненнем назірае за тым, як расце і робіць першыя поспехі яе сынок.


Аб сваіх чатырох дачушках жывёлавод МТФ “Літараўшчына” СВК “Свіцязянка-2003” Марына Сельвановіч гатова распавядаць бясконца. Зразумела, у кожнай свой характар, звычкі і надзённыя справы.


– Асабіста я ў ролі шматдзетнай маці адчуваю неймаверную адказнасць. Хочацца выхаваць дзяцей добрымі людзьмі, даць ім дарогу ў жыццё, забяспечыць усім неабходным, – дзеліцца матуля, трымаючы на руках малодшую Сафію. – Вельмі важна, што дзяржава аказвае падтрымку і дапамогу шматдзетным сем’ям у розных накірунках. Адзін з іх – выдзяленне сямейнага капіталу, які, спадзяёмся, дапаможа нашай сям’і абзавесціся асабістым жыллём.

polymia.by

Наши контакты

Наш адрес

230029, г. Гродно, ул. Коммунальная, 32

8 (0152) 62-50-11

obkom.apk.grodno@mail.ru

Время работы

Пн-Чт: 8.00 - 17.00

Пт: 8.00 - 15.45

Сб-Вс: выходной