Главная » Новости » Лента новостей

ПРОФСОЮЗНЫМИ НАГРАДАМИ ОТМЕЧЕНЫ АГРАРИИ КОРЕЛИЧСКОГО РАЙОНА

160

Прафсаюзнымі ўзнагародамі адзначаны аграрыі Карэліцкага раёна, якія сталі пераможцамі абласнога спаборніцтва на нарыхтоўцы кармоў з траў першага ўкосу. Першы намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама — начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Яўгеній Бусько разам са старшынёй Карэліцкага райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Ірынай Пянькоўскай наведалі КСУП “Лукі-Агра” і СВК “Жухавічы”, каб павіншаваць старанных механізатараў, працу якіх можна смела ставіць у прыклад іншым. Прыемным дадаткам да цёплых слоў сталі прафсаюзныя ўзнагароды – Дыпломы абкама прафсаюза работнікаў АПК і грашовыя сертыфікаты.

Спачатку Яўгеній Бусько і Ірына Пянькоўская завіталі ў КСУП “Лукі-Агра”, гаспадарку малочна-мяснога напрамку з развітым раслінаводствам, агульная колькасць зямель якога складае 11035 га. Нездарма тут працуе адзін з пераможцаў абласнога спаборніцтва на нарыхтоўцы кармоў з траў першага ўкосу ў 2025 годзе Ігар Мардзіловіч, трактарыст-машыніст КСУП “Лукі-Агра”, які змяльчыў 8 750 т.  Ігар амаль цэлы год задзейнічаны на разнастайных сельскагаспадарчых работах.

– Працую ўжо 31-ы год, –  расказвае Ігар. –  Менавіта гэта з’яўляецца адным з фактараў высокіх паказчыкаў. Уся праца вядома. Калектыў цудоўны. Кіраўніцтва заўсёды падтрымае і зразумее. Усе знаходзяцца на сваіх месцах! Кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства ў адзін голас сцвярджае, што гаспадарцы вельмі пашанцавала з такім работнікам, як Ігар Мардзіловіч. Далей віншавальны дэсант рушыў у СВК “Жухавічы”, у якім створана адно з мацнейшых корманарыхтоўчых звенняў для таго, каб забяспечыць самае вялікае ў раёне пагалоўе буйной рагатай жывёлы. Неабходны цэлы шлейф корманарыхтоўчай тэхнікі і каманда прафесіяналаў. Як паказваюць вынікі абласнога спаборніцтва, жухавіцкія механізатары з поўнай адказнасцю падыходзяць да даручанай працы.

Дыпломам пераможцы абласнога спаборніцтва на нарыхтоўцы кармоў з траў першага ўкосу ў 2025 годзе атрымаў Васіль Ерамецька, трактарыст-машыніст СВК “Жухавічы”, які скасіў 1 285 га. Як прызнаецца мужчына: – Вельмі прыемна быць у ліку лідараў, адчуваць, што твае намаганні і праца цэняцца. Будзем старацца і працягваць у тым жа духу, каб дасягнуць яшчэ большых вышынь.

Яўгеній Бусько і Ірына Пянькоўская пажадалі пераможцам моцнага здароўя, дабрабыту, поспехаў у працы і ніколі не спыняцца на дасягнутых выніках. Кацярына ЖАМОЙДА Фота аўтара 

Источник: https://www.polymia.by/glavnoe/3123/profsoiuznymi-nagradami-otmeceny-agrarii-korelicskogo-raiona

Читайте также: