Главная » Новости » Лента новостей

Прафсаюзныя навіны. Золата і серабро спартакіяды – у гродзенцаў

11

У курортным пасёлку Нарач на базе санаторыя “Нарачанка” завяршылася зімовая спартакіяда актыву Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. На працягу трох дзён каманды спаборнічалі ў сямі відах спорту. Каманда Гродзенскай вобласці стала сярэбраным прызёрам спартакіяды, паказаўшы лепшы вынік сярод абласных каманд, саступіўшы толькі Рэспубліканскаму камітэту Беларускага прафсаюза работнікаў АПК.

А валейбольная дружына гродзенскай каманды стала пераможцай.

За каманду Гродзенскай вобласці выступілі і прадстаўнікі Дзятлаўшчыны: Уладзімір Казак і Ірына Журская – старшыня і галоўны бухгалтар Дзятлаўскай раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.

Фота прадастаўлена ўдзельнікамі мерапрыемста

Источник

Читайте также: